Улада

Пяскоў: Лукашэнка публічна заяўляў, што канстытуцыйная рэформа будзе мець месца

Размова пра аб'яднанне Расіі і Беларусі не ідзе, але ў Крамлі хацелі б максімальна магчымай інтэграцыі паміж дзвюма краінамі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

БелТА

Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю газеце «Аргументы і факты».

Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў сітуацыю ў Беларусі і канстытуцыйную рэформу, якую Аляксандр Лукашэнка абяцаў беларусам, але не Пуціну.

— Усё, што адбываецца ў Беларусі, — гэта ўнутраная справа Беларусі. Але мы ўсе хварэем сэрцам і душой за нашых беларускіх братоў, бо мы сапраўды практычна адзін народ.

Вядома ж, Лукашэнка не мог нічога нікому абяцаць, акрамя як беларусам. Але ён публічна заяўляў, што канстытуцыйная рэформа будзе мець месца. Паколькі ён гэта заяўляў, ёсць пэўныя чаканні на гэты конт. Як у гэтым сэнсе будзе развівацца сітуацыя — гэта ўнутранае пытанне Беларусі. Расія не ўмешвалася і — пра гэта Пуцін неаднаразова казаў — не мае планаў умешвацца ва ўнутраныя беларускія справы. Для нас галоўнае, каб у Беларусі абсалютна дамінавала прыхільнасць ідэям Саюзнай дзяржавы і ідэя шматфактарнай блізкасці з Расіяй.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта таксама выказаўся з нагоды інтэграцыі, адказваючы на пытанне, ці разглядаецца ўваходжанне Беларусі ў склад Расіі.

— Ніхто, вядома, пра гэта не кажа, і нідзе гэта не напісана. Ёсць саюзны дагавор, дзе прапісана пэўная паслядоўнасць крокаў па паглыбленні інтэграцыі. Ёсць набор дарожных карт — якія ўзгадняюць нашы кабінеты міністраў, — далейшыя крокі па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Аб аб'яднанні гаворкі не вядзецца. Але максімальна магчымая паглыбленая інтэграцыя, мы перакананыя, была б у інтарэсах як расейцаў, так і беларусаў.

Каментары

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць