Грамадства

«Заклікаў на плошчы Свабоды да ўдзелу ў мерапрыемствах»: Кірылу Паўлаўцу далі тры гады хіміі

У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Кірыла Паўлаўца, якому выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляе spring96.org.

Пасля абвяшчэння прысуду

Справу разглядала суддзя Марына Фёдарава. Пракурор — Анастасія Маліко.

Кірыл Паўлавец быў затрыманы 4 кастрычніка пасля маршу. Калі ён быў ужо дома, яму патэлефанавалі з незнаёмага нумару, папрасілі выйсці ва двор і адагнаць машыну. Там яго і затрымалі людзі ў балаклавах.

На наступны дзень быў суд. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП) і ў непадпарадкаванні работнікам міліцыі (23.4 КаАП). Прысудзілі 14 сутак. Але на волю ён так і не выйшаў. Была заведзеная крымінальная справа, з Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Згодна з прад’яўленым абвінавачваннем, Кірыл Паўлавец 30 жніўня на плошчы Свабоды заклікаў да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Перашкодзіў сваімі дзеяннямі працы транспарту, асабліва аўтобусам (там велізарны спіс аўтобусаў, якія ездзяць па найбліжэйшых маршрутах).

Таксама 9 жніўня — на праспекце Дзяржынскага, вул. Пушкіна, Жукава зноў перашкаджаў руху транспарту (аўтобусы, тралейбусы) і спыняў іх нармальную працу.

На двух папярэдніх судовых пасяджэннях пракурор хадайнічаў аб выкліку ў суд ужо вядомага па многіх працэсах сведкі — супрацоўніка Цэнтральнага РУУС Мінска Аляксандрава Аляксандра Аляксандравіча. Аднак сведка так і не з’явіўся.Таму суд прыняў рашэнне завяршыць судовае следства без яго.

Падчас судовых спрэчак пракурор Маліко прасіла суд прызнаць Паўлаўца вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія).

Сёння суддзя Фёдарава агучыла прысуд: тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія).

Кірыл пакуль вызвалены з-пад варты.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай52

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета6

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год4

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць