Грамадства

Кіраўнік балгарскай туркампаніі: Сезон для беларусаў стартуе 1 чэрвеня

Пра гэта кіраўнік балгарскай турыстычнай кампаніі «Teddy кам» Тодар Камарашаў, што наведаў Мінск, заявіў сайту Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый.

Балгарыя адкрывае межы для турыстаў з 1 мая, а старт чартараў з Беларусі анансаваны на 1 чэрвеня. 

«Мы разлічваем, што пачнём сезон з Беларусі, згодна з заяўленым планам — 1 чэрвеня», — сказаў ён.

У мінулым годзе турыстычны сезон у Балгарыю пачаўся вельмі позна, у верасні. Сёлета прадстаўнік туркампаніі разлічвае, што сезон будзе паўнавартасны.

Па яго словах, 10 тысяч беларускіх турыстаў перанеслі пуцёўкі на 2021 год з мінулага праз адмены з-за каранавіруса.

Паводле інфармацыі на сёння, для ўезду ў Балгарыю патрабуецца ПЛР-тэст не раней чым за 72 гадзіны, а па вяртанні ў Беларусь чакае 10-дзённая ізаляцыя. Таксама патрабуецца віза (35 еўра для дарослых, 5 еўра для дзяцей да 5 гадоў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе48

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў асудзілі за Гаюна2

Недасекаў: «Кароны ў мяне няма. А ў Ціманоўскай яна была яшчэ ў вучэльні»16

NASA шукае добраахвотнікаў для праграмы тэсціравання жыцця на Месяцы і Марсе2

Выйшаў на волю палітвязень Аляксей Санчук, які барабаніў на пратэстах. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін5

Оргіі, ілжэабрады і алкаголь. На Віцебшчыне затрымалі кіраўніка секты13

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбылося здарэнне з пасажырам

«Міратворац» выдаліў галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» са сваёй базы29

Севярынец распавёў, як на Акрэсціна яму арганізавалі пачварную газавую атаку6

У Беларусі навучыліся рамантаваць цепласеткі без адключэння ацяплення2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе48

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць