Спорт

Апошні «сінтэтычны» матч і крэдыт даверу да Юрыя Пунтуса. Анонс сёмага тура чэмпіянату Беларусі

Пра ўсе цікавосткі айчыннага футбола вам распавядуць «Наша Ніва» і Букмекерская кантора Марафон.

Вялікдзень крыху пасунуў матчы сёмага тура: яны пройдуць з чацвярга па суботу. Тур будзе асаблівым яшчэ па адной прычыне: згодна з рэгламентам, з мая па снежань матчы вышэйшай лігі нельга гуляць на сінтэтыцы, таму ў чацвер, верагодна, мы пабачым апошні матч сёлетняй «вышкі» на штучным газоне.

Ахвярай снежнай зімы і халоднай вясны стаў БАТЭ. Каманда пакуль не можа гуляць на «Барысаў-Арэне», бо там банальна яшчэ не паўсюль вырасла трава. Нават не дапамагае падагрэў газона.

А вось каму будзе не хапаць утульнай арэны са штучным газонам, дык гэта «Шахцёру». Так выйшла, што салігорцы 5 з 6 матчаў правялі дома на аднайменным стадыёне. Пяць перамог і 16 забітых мячоў — не выключана, што ў такім тэмпе чэмпіёны могуць прайсці і ўвесь сезон, але спадзяёмся на з’яўленне інтрыгі ў будучым.

Фота: ФК Шахцёр.

Надзеі на тое, што салігорцам будзе складана ў матчы з «Рухам», не апраўдаліся. Берасцейцы аказаліся здольныя толькі на гол прэстыжу, калі Дарбо і кампанія зрабілі лік 4:0.

Наогул, шосты тур быў багатым на буйныя перамогі. З аналагічным салігорскаму лікам БАТЭ разабралася з «Іслаччу», у мінскім дэрбі «Дынама» на класе разабралася з «Мінскам», а «Славія», дзякуючы двум пенальці, выйграла ў «Слуцка», здабыўшы першую ў сезоне перамогу.

У зарубе навічкоў «Смаргонь» перамагла «Спадарожнік», пакінуўшы «Нёман» на дне табліцы адзінай камандай, якая яшчэ не перамагала. Пакуль на вяршыні табліцы «Шахцёр» безапеляцыйна лідзіруе, у другой яе палове ўсё вельмі непрадказальна.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Вось вынікі шостага тура:

  • «Смаргонь» — «Спадарожнік» 2:0 (36, Ковель; 89, Копач)
  • «Славія» — «Слуцк» 3:1 (9, Барсукоў; 49 (п), Чухлей; 75 (п), Слюсар — 52, Вяргейчык)
  • «Дынама-Брэст» — «Віцебск» 0:0
  • «Энергетык-БДУ» — «Нёман» 1:1 (11, Мавату — 84, Зубовіч)
  • «Мінск» — «Дынама-Мінск» 1:3 (59, Багамольскі — 43, Пуціла; 45, Мбенг; 63, Кісляк)
  • «Іслач» — БАТЭ 1:4 (7, Камароўскі — 24,57, Драгун; 55, Валадзько; 70,Скавыш)
  • «Шахцёр» — «Рух» 4:1 (14, 22, 77, Дарбо; 67, Г. Шаўчэнка — 87 (п), Савіцкі)
  • «Гомель» — «Тарпеда-БелАЗ» — 1:1 (74, Някрасаў — 90 (п), Дз. Анцілеўскі)

А зараз — да матчаў, якія нас чакаюць на гэтым тыдні. 

«Слуцк» — «Дынама-Брэст»

Як мы і прадказвалі тыдзень таму, брэсцкае «Дынама» і «Віцебск» скончылі нулявой нічыёй. А вось буйную паразу «Слуцка» ў Мазыры прадказаць было складана, але за гэта мы, відаць, і любім футбол. З гэтым могуць паспрачацца заўзятары случчакоў, намякнуўшы на судзейства з двума прызначанымі пенальці. Але як некалі казаў былы трэнер «Слуцка» Юрый Крот: «Гэта жыццё, гэта футбол».

На роднай сінтэтыцы «цукровыя» паказваюць неблагі футбол і набралі на ёй амаль усе свае турнірныя балы. Але ці атрымаецца зачапіць аднаго з лідараў табліцы, які вельмі добра абараняецца?

«Рух» — «Славія»

Заўзятары брэсцкай і мазырскай каманд атрымалі супрацьлеглыя эмоцыі тыдзень таму: «Рух» упершыню прайграў, прычым адчувальна, а «Славія» эфектна выйграла, прычым перад сваімі заўзятарамі.

Цяпер мазырчукоў чакае далёкі выезд у Брэст, а Кірылу Альшэўскага — яшчэ адна спроба ўключыць «Рух» у барацьбу за найвышэйшыя пазіцыі.

«Дынама-Мінск» — «Энергетык-БДУ»

«Студэнты» крыўдна ўпусцілі перамогу ў самай канцоўцы гульні ў Гродне. Але маглі ўехаць наогул ні з чым, бо другі гол «Нёмана» быў адменены з-за афсайду. Беспераможная серыя «Энергетыка» тым часам расцягнулася да пяці матчаў.

«Дынама» пасля перамогі над «Мінскам» чакае другое запар сталічнае дэрбі. У папярэдніх двух сезонах тры з чатырох матчаў «бела-сініх» супраць «Энергетыка» былі багатыя на галы. Таму ў пятнічны вечар на стадыёне «Дынама» можа быць спякотна. 

«Віцебск» — «Гомель»

У «Гомеля» аналагічная гісторыя з «Энергетыкам» — упушчаная перамога ў самым канцы матчу на вачах у амаль чатырох тысяч заўзятараў. Але гамяльчанам яшчэ больш крыўдна, чым «студэнтам»: як аказалася, у моманце з прызначэннем пенальці, з якога адгулялася жодзінскае «Тарпеда», парушэння правілаў не было. Пра гэта прадстаўнік федэрацыі футбола расказаў у адмысловай відэаперадачы, дзе разбіраюць судзейскія рашэнні. 

Фота: newsgomel.by

Што тычыцца «Віцебска», то паўночная каманда застаецца самай невідовішчнай у лізе з двума забітымі і адным прапушчаным мячамі. Абарончай лініі пазайздросцяць нават лідары, але вось атака пакуль у віцяблян дзейнічае на ўзроўні аўтсайдараў.

«Нёман» — «Іслач»

Турнірная сітуацыя і праблемы «Нёмана», здаецца, ніяк не ўплываюць на букмекераў, якія высока ацэньваюць шанцы гарадзенцаў на здабычу першай перамогі.

Спісваць з рахункаў «Іслач» дакладна не варта. Каманда прайгравала толькі намінальным фаварытам: «Шахцёру», «Руху» і БАТЭ, а тры астатнія матчы выйграла з агульным лікам 8:1. У «Нёмана» ж, нагадаем, у графе перамог застаецца нуль.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Мінск»

Падобная сітуацыя па раскладах, як у папярэдняй гульні. Нягледзячы на больш высокае месца «Мінска» ў табліцы і відавочныя праблемы ў жодзінцаў, букмекеры больш вераць у іх, чым у мінчукоў.

Жодзінскія заўзятары зачакаліся перамог, якіх няма вось ужо тры туры, найбольш радыкальныя ўжо пачынаюць патрабаваць адстаўкі Юрыя Пунтуса. Але, здаецца, крэдыт даверу ў трэнера застаецца, як і магчымасці для выпраўлення сітуацыі.

«Спадарожнік» — «Шахцёр»

З сінтэтыкі гомельскай СдзЮШАР-8 чэмпіёны першай лігі пераязджаюць на натуральны газон «Цэнтральнага». Пакуль няясна, ці дачакаюцца рэчыцкія заўзятары вышэйшую лігу ў сваім горадзе.

Як уплывае па-сапраўднаму хатняе поле на гульню, у папярэднім туры «Спадарожніку» паказала «Смаргонь». Першы матч дома пасля пяці ў гасцях — і адразу перамога, дзякуючы якой смаргонцы зноў апынуліся вышэй за рэчычан у табліцы. Высновы можаце зрабіць самі.

БАТЭ — «Смаргонь»

У пачатку прэв’ю мы пісалі пра праблемы з газонам на «Барысаў-Арэне». Але БАТЭ пакуль добра і на олдскульным «Гарадскім»: дзве перамогі ў двух матчах, прычым яны атрымліваюцца яркімі па атмасферы і багатымі на галы. 

«Смаргоні» будзе звышскладана зачапіцца за гульню супраць аднаго з топаў лігі. Калі БАТЭ зноў пераможа на сваім старым стадыёне, дык, можа, і не трэба будзе вяртацца на сучасную арэну, каб не адпудзіць удачу?

Букмекерская кантора Марафон прапануе новым кліентам БОНУС 10 руб «Бяспройгрышная першая стаўка» па промакоду 10BYN пры рэгicтрацыi на сайце marathonbet.by.

Гэта выдатная магчымасць зрабіць прагляд матча любiмай каманды яшчэ больш захапляльным! Усе дэталі бонуснай прапановы чытайце тут.

Марафонбет з'яўляецца найбуйнейшым букмекерам у Беларусі па колькасці кас (Ліцэнзія № 33120/171, выдадзеная МПЗ РБ) і прадстаўлены ў 21 горадзе краіны.

Спіс адрасоў кас

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

20‑гадовы мінчук адважна і перпендыкулярна выехаў перад трамваем4

Гомельскага прадпрымальніка прызналі дармаедам, калі ён квартал спрацаваў без прыбытку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць