Грамадства

«Замест электроннага бранзалета выдзяляюць двух ахоўнікаў». Як выглядае хатні арышт у Беларусі?

Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу перавялі пад хатні арышт. Пра ўмовы іх утрымання вядома няшмат. Яны жывуць на здымных кватэрах, Сафія днямі бачылася з бацькамі ў горадзе. Разбіраемся, як звычайна выглядае хатні арышт і якія абмежаванні ён накладае.

Ілюстрацыйнае фота

Такая мера, як хатні арышт, прадугледжана артыкулам 125 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Падазраванага ці абвінавачанага пакідаюць у кватэры і забараняюць адтуль выходзіць цалкам ці ў пэўны час. Пры праблемах са здароўем хатні арышт можа быць у лячэбнай установе. Следчы з санкцыі пракурора накладае на чалавека пэўныя абмежаванні.

У кодэксе прапісана, што падазраваны мусіць насіць пры сабе электронную прыладу кантролю.

«У Беларусі я яшчэ ні разу не сутыкаўся, каб камусьці выдавалі бранзалет, — кажа Антон Гашынскі, адвакат сям’і Соф’і Сапегі (ён каментуе практыку агулам, а не выпадак Сапегі). — У нас, як правіла, выдзяляюць двух ахоўнікаў. Яны знаходзяцца з вамі ў адным памяшканні, з вамі ходзяць, сочаць, каб вы прытрымліваліся рэжыму».

Чалавек абавязаны таксама адказваць на кантрольныя тэлефонныя званкі.

Абмежаванні пры хатнім арышце прапісаны ў частцы 3 артыкула 123-1 КПК. З самых частых — гэта забарона на тэлефонныя званкі, ліставанне, карыстанне інтэрнэтам. Не дазваляецца кантактаваць з пэўнымі асобамі, знаходзіцца ў пэўных месцах ці на мерапрыемствах, кіраваць машынай (калі злачынства звязана з парушэннем правілаў дарожнага руху). Калі гэта злачынства ў адносінах да члена сям’і, то падазраванаму (абвінавачанаму) нельга знаходзіцца з пацярпелым у агульнай кватэры ці распараджацца сумеснай маёмасцю.

«Пры хатнім арышце не абавязкова будуць накладзены ўсе абмежаванні, можа быць толькі частка з іх», — тлумачыць Гашынскі.

Калі раней чалавек жыў у кватэры разам з сям’ёй, то падчас хатняга арышту ён таксама, хутчэй за ўсё, застанецца з імі. Адзінае — ён мусіць забяспечыць магчымасць для знаходжання там аховы.

«З прадуктамі харчавання некалькі варыянтаў можа быць. Або дазваляюць замовіць дастаўку, або прывозяць блізкія сваякі, або чалавек разам з канвоем ходзіць у краму. На хатнім арышце магчымы і шпацыр, і выхад на вуліцу, і кантакты з кімсьці — але толькі з дазволу следчага», — дадае адвакат.

Вось як хатні арышт выглядае ў палітвязняў. Паўгода пад такой мерай знаходзіўся юрыст штаба Бабарыкі Ілля Салей. Ён не мог выходзіць з кватэры, карыстацца інтэрнэтам ці атрымліваць і дасылаць лісты. Яму дазволілі кантактаваць толькі з адвакатам (абаронца Іллі — яго бацька), які прыносіў ежу і забіраў смецце.

Чытайце таксама: Адвакату Іллю Салею працягнулі на два месяцы хатні арышт

Пад хатнім арыштам цяпер культуролаг Юлія Чарняўская. Ёй таксама забароненыя перапіска і званкі — усю інфармацыю дачка Яўгенія атрымлівае праз адваката. Чарняўская не мае права выходзіць на шпацыр на вуліцу, таму нахаджвае патрэбную колькасць крокаў на лоджыі.

Чытайце таксама: 

Юлія Чарняўская праз адваката расказала, як жыве пад хатнім арыштам

«Малю тых, хто вядзе справу, дазволіць маме прагулкі». Яўгенія Чарняўская — пра месяц хатняга арышту і лёс Tut.by

У 2011-м пад хатні арышт змяшчалі журналістку Ірыну Халіп. Яна жыла разам з сынам, іх наведвала маці Ірыны. У кватэры штодзень дзяжурыла па два супрацоўнікі КДБ — часам яны сядзелі ў калідоры, часам у пакоі на канапе. З дазволенага ў Халіп па сутнасці было чытво і прагляд тэлевізара. Ёй забаранялася падыходзіць да вокнаў.

Каментары

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі27

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»22

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →