Грамадства

Адвакату Іллю Салею працягнулі на два месяцы хатні арышт

Фота Надзеі Бужан

Генеральная пракуратура працягнула хатні арышт адвакату Іллю Салею яшчэ на два месяцы — да 16 лютага 2021 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.

Ілля Салей — юрыст штаба Бабарыкі і адвакат Марыі Калеснікавай. Яго затрымалі 9 верасня па «справе Каардынацыйнай рады» разам з другім адвакатам — Максімам Знакам. Пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязнямі Салею змянілі меру ўтрымання: 17 кастрычніка стала вядома, што ён пераведзены пад хатні арышт.

«Ілля сустрэне Новы год у адзіноце. Яму забаронена пакідаць кватэру на працягу ўсяго часу сутак, мець зносіны з усімі акрамя адвакатаў. Ён не можа карыстацца інтэрнэтам, тэлефанаваць і адпраўляць папяровыя лісты», — паведамляе прэс-служба Бабарыкі.

Дарэчы заўтра, 18 снежня, будзе роўна паўгода, як былі затрыманыя Віктар і Эдуард Бабарыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы23

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G1

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»4

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ2

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

Лукашэнка следам за Трампам падсеў на квашаную капусту19

У Польшчы расіяне рыхтавалі замах на ўкраінскага рэпера Kyivstoner3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы23

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць