Грамадства

Да зняволенага Арцёма Анішчука, які заяўляў пра катаванні ў калоніі, не пускаюць назіральнікаў грамадскай камісіі і адваката

Як паведамляюць праваабаронцы, у калонію №15 да зняволенага Арцёма Анішчука — асуджанага на 2 гады калоніі фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў» — не пусцілі прадстаўнікоў грамадскай назіральнай камісіі. Жонка вязня Вольга таксама распавяла, што да Арцёма тры тыдні не пускаюць адваката — столькі ж не было ад яго лістоў. Яна расцэньвае так: адміністрацыя хавае Арцёма — і ў сувязі з гэтым сур'ёзна клапоціцца аб яго стане ў калоніі №15. Раней Арцём неаднаразова распавядаў адвакату аб катаваннях і збіцці ў магілёўскай калоніі.

Як распавяла «Вясне» жонка Арцёма Вольга, апошні ліст ад мужа з калоніі быў датаваны 9 ліпеня. Адвакат апошні раз да яго патрапіў 14 ліпеня — больш наведаць Анішчука яму не далі. Таксама начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка не прыняў адваката ў прыёмны дзень, бо нібыта яму кудысьці трэба было з'ехаць. 

Па словах Арцёма, увечары 13 ліпеня яго перавялі ў атрад. У камеры ён знаходзіцца яшчэ з трыма людзьмі. Ужо раніцай 14 ліпеня на Арцёма Анішчука «павесілі» парушэнні і адправілі на гутарку з аператыўным супрацоўнікам. Як сказаў Арцём, начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка пагражаў яму артыкулам 410 Крымінальнага кодэкса (Дзеянні, што дэзарганізуюць працу папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў).

Таксама Вольга адзначае, што пра следства ў адносінах да яе мужа па крымінальнай справе арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы) нічога невядома ні ёй, ні Арцёму, ні нават адвакату.

«Я хвалююся за стан Арцёма, што з ім адбываецца. Можа ён захварэў, можа яго збілі…» — кажа Вольга.

Па інфармацыі MAYDAY, упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці адмовіла прадстаўнікам Магілёўскай абласной ГНК у наведванні ПК-15. Там назіральнікі планавалі сустрэцца з Арцёмам Анішчуком. Афіцыйна прычынай адмовы стала «небяспека распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі».

Вольга Анішчук падала заяву ў ГНК для візіту назіральнікаў у калонію для праверкі інфармацыі аб катаваннях, але ім, як ужо згадвалася вышэй, адмовілі.

Раней Вольга паведамляла, што ў ПК-15 ужываюць гвалт у дачыненні да яе мужа. Каб выратавацца ад катаванняў, Арцём праглынуў металічныя прадметы. Пазней з'явілася інфармацыя, што пасля рэзанансу гісторыі ў СМІ і пракурорскай праверкі, Арцёма збіў начальнік калоніі. 

Нагадаем, на Арцёма Анішчука ў магілёўскай калоніі завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы). Прычына новай «крыміналкі» — Арцём нібыта парушыў рэжым: двойчы адмовіўся прыбірацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Усе навіны →
Усе навіны

«У сям'і размаўляем кожны на роднай мове». Заснавальніца беларускай ініцыятывы «Годна» выйшла за ўкраінскага ютубера16

Як гомельская майстрыха стала зоркай Threads за адны суткі1

Мінчане купілі дарагую кватэру ў модным раёне, а цяпер шкадуюць. Усё з-за суседзяў зверху13

2420 расійскіх вайскоўцаў даслалі свае каардынаты для актывацыі «старлінкаў». Аказалася, што даслалі ўкраінскім хакерам6

Мінабароны РФ упершыню прызнала ўдары па Расіі новымі ўкраінскімі ракетамі «Фламінга»6

Расіянін папрасіў парэкамендаваць беларускі горад для пераезду. Беларусы параілі Смаленск28

Уласнік дома здагадаўся пра крадзеж, пабачыўшы перастаўленыя тэпці

У Мінску на ўчастку праспекта Пераможцаў забяруць адну паласу руху для будаўніцтва метро

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць