Спорт

Глеб: Злавіў з братам на мінулым тыдні рыбу масай 50 кг

Вялікае інтэрв'ю з капітанам зборнай Беларусі друкуе сёння «Спорт-Экспресс». Глеб распавядае пра тое, што хоча застацца ў «Барсе» мінімум да зімы, што ў яго няма жадання вучыць іспанскую і чаму не здаецца прывезці Кубак Лігі чэмпіёнаў у Беларусь.

Інтэрв’ю карэспандэнта газеты «Спорт-Экспресс», які патэлефанаваў паўабаронцу «Барселоны» і нацыянальнай зборнай у Беларусь, друкуецца ў сённяшнім нумары выдання.

‑ Як бавіце час?

— Выдатна. Гуляю ў Мінску ў футбол з сябрамі, езжу на рыбалку. Надвор’е выдатнае.

— Дзе рыбу вудзіце?

— Пад Віцебскам і Гомелем. Вельмі задаволены.

— Як ловіце?

— Сакрэт. Падзяліцца ім каштуе вельмі дорага. Але… скажу. Вадалазы чапляюць рыбу. Але калі сур'ёзна вельмі люблю рыбылку — асабліва ў Беларусі з сябрамі. А цяпер і брат Слава з Кітая прыехаў.

На мінулым тыдні злавілі двух самоў: адзін 45 кг, другі — 50 кг. Задавальненне неверагоднае!

***

— У друку час ад часу з’яўляюцца паведамленні, што Глеб — можа перайсці ў «Баварыю», «Мілан», «Інтэр», «Штутгарт», «Ліён», «Астан Віллу». Як пракаментуеце?

— У мяне на гэтым момант кантракт з «Барселонай». Усімі трансфернымі пытаннямі займаецца мой менеджэр. З іншых клубаў мне ніхто не тэлефанаваў, і я еду ў «Барселону» з надзеяй, што застануся ў камандзе. Паўтараю, зраблю ўсё магчымае, каб атрымаць больш гульнявой практыкі, зноў адчуць упэўненасць у сабе.

— Вядома, што вы паспрабавалі пару разоў пагутарыць з трэнерам Хасэпам Гвардыёлам. Атрымалася?

— Так, мы размаўлялі, але хачу, каб змест размовы застаўся паміж мной і трэнерам.

— Кажуць, Цьеры Анры, з якім вы разам гулялі ў «Арсенале», раіў вам застацца ў «Барселоне» як мінімум да зімы?

— Ён мне сказаў, што і ў яго першы сезон склаўся ў «Барсе» не вельмі. Праўда, куды лепей, чым у мяне. (...) Ён сказаў: «Застанься хаця б да зімы, паспрабуй, калі да таго часу нічога не зменіцца, тады сапраўды варта шукаць іншую каманду».

***

Разам з тым А. Глеб адзначае, што вучыць іспанскую мову жадання ў яго няма.

— Як у Вас з іспанскай?

— Можна сказаць, што не ведаю зусім. У Лондане англійскай не ведаў, але Венгер мне давяраў. Праблем не было, на футбольным полі з калегамі адзін другога разумелі. Хаця, можа, быць каталонцы — людзі асаблівыя, ім больш чым каму, трэба, каб легіянеры ведалі іх мову. Канечне, калі прыеду ў Барселону, зноў сяду за падручнікі і пастараюся іспанскую ўсё ж адолець. Але. паверце, калі апынаешся ў такой сітуацыі, як я, вучыць цяжка. Дый жадання асаблівага няма. (…) Вельмі хочацца гуляць. Больш гуляць. Калі да Новага году сітуацыя не зменіцца, я, канечне, з «Барселоны» сыйду.

‑ Да ўсяго яшчэ іспанская прэса да вас не надта ставіцца.

‑ Мне, шчыра, усё роўна. Я яе не чытаю. Анры таксама ў свой час ад журналістаў моцна даставалася.

- Вы збіраліся прывезці кубак за перамогу ў Лізе чэмпіёнаў у Беларусь. Чаму не атрымалася?

— Я і зараз гэтага хачу. Звярнуўся па дапамогу ў федэрацыю футбола краіны - сам жа адзін зрабіць усё не змагу. Але размову там замялі, па сутнасці. Спадзяюся, пытанне ўсё ж такі вырашым. А «Барселона», мяркую, не супраць паказаць галоўны еўрапейскі трафей Беларусі.

Чытаць поўны тэкст інтэрв'ю

Каментары

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць