Грамадства

Марыю Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў калоніі, Максіма Знака — на 10

Сёння ў судзе Мінскага раёна быў вынесены прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: змова з мэтай захопу ўлады, заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім.

Deutsche Welle

Працэс быў закрытым, на яго не пусцілі нават родных Знака і Калеснікавай. Пракурор прасіў пакараць кожнага 12 гадамі калоніі.

Адвакаты заявілі, што будуць абскарджваць вынесены прысуд у Вярхоўным судзе. На абскарджанне даецца 10 дзён.

Марыя Калеснікава і Максім Знак былі тварам выбарчай кампаніі Віктара Бабарыкі. Яны далучыліся да яго каманды ў маі 2020 года — прыходзілі на падачу дакументаў у ЦВК, каментавалі бягучыя падзеі.

Максім і Марыя на пасяджэнні 8 верасня. Фота Reuters.com

Пасля таго, як Бабарыка быў арыштаваны, Марыя Калеснікава разам з Ціханоўскай і Веранікай Цапкала ездзіла па гарадах Беларусі, дзе выступала перад людзьмі.

Пасля стварэння Каардынацыйнай рады Знак і Калеснікава ўвайшлі ў яе прэзідыум. Марыю затрымалі год таму, 7 верасня, побач з будынкам Нацыянальнага мастацкага музея. Некалькі гадзін пра яе нічога не было вядома, а потым высветлілася, што яе збіраліся выдварыць ва Украіну, але Марыя парвала свой пашпарт і вярнулася ў Беларусь. З таго моманту яна амаль увесь час правяла ў турме ў Жодзіне.

Максім Знак быў затрыманы 9 верасня 2020 года ў штабе Віктара Бабарыкі. 

Дзень у СІЗА залічваецца за паўтара дні ў калоніі.

Чарга перад судом. Фота з тэлеграм-канала Віктара Бабарыкі
Бацькі Максіма і Марыі Аляксандр Знак і Аляксандр Калеснікавы

***

Суд над Максімам і Марыяй распачаўся 4 жніўня. Ён быў закрытым. Ім ставілі ў віну злачынствы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 

— ч. 1 арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (да 12 гадоў пазбаўлення волі); 

— ч. 3 арт. 361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (да 5 гадоў пазбаўлення волі); 

— ч. 1 арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім (да 7 гадоў пазбаўлення волі).

Адвакатам забаранілі паведамляць абставіны і ход працэсу.

***

Нагадаем, што Вярхоўны суд 6 ліпеня прызначыў Віктару Бабарыку 14 год зняволення. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК). Да таго ж яго фактычна пазбавілі права абскарджваць прысуд.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны18

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Ракава пад дрэвам знайшлі пенсіянера

Трансгендарная жанчына з Екацярынбурга загінула на вайне ва Украіне, адправіўшыся туды ўслед за сваім бацькам2

У Беларусь вярнуліся журавы і шпакі2

100 расіян дайшлі да Суджы па трубе газаправода і не ўзарваліся4

У Лондане басаногі мужчына з палесцінскім сцягам узабраўся на Біг-Бэн7

Расійскія войскі пачалі штурм Суджы15

Пазайздросцілі савецкаму Кіеву. Як у Мінску ледзь не адбудавалі велічную браму, якой ніколі не было4

У нядзелю і панядзелак да +20°С, але з аўторка пачнецца пахаладанне

Айцішнік, які зарабляў у Мінску 3000 еўра, працуе ў Польшчы ў дастаўцы прадуктаў і вельмі задаволены10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны18

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць