Грамадства11

У батанічным садзе паказваюць цуд: як цвіце бэз у сакавіку

Пакуль у лясах і парках толькі пачынаюць прабівацца першацветы, у адной з аранжарэй Цэнтральнага батанічнага саду пануе вясна — тут распусціліся цюльпаны, нарцысы і нават бэз, піша «Мінск-Навіны».

Не кожная батанічная ўстанова ў свеце можа пахваліцца зімовай выганкай такой расліны як бэз. У Беларусі гэтая экспазіцыя таксама адзіная ў сваім родзе.

Ужо чацвёрты год беларускія навукоўцы паказваюць квітнеючы бэз на выставе «Дыханне вясны». Гэтым разам на выставе — 9 гатункаў.

Не ўсе гатункі аднолькава прыдатныя для зімовай выганкі, і, вядома, ёсць нюансы ў тэхналогіі вырошчвання. Гэта адмысловыя падкормы і апрацоўкі, перасадка, абразанне і розныя комплексныя мерапрыемствы, якія праводзяць на працягу года, распавядаюць спецыялісты. 

Таксама на выставе можна пабачыць цюльпаны гатункаў розных класаў, а таксама каля 20 гатункаў нарцысаў.

Выстава будзе працаваць да 16 сакавіка з 10:00 да 17:00 і з 19:00 да 21:00 ва ўсе дні, акрамя панядзелка.

Каментары1

  • Жвір
    10.03.2025
    Нейдзе там цяпер азаліі цьвітуць,...іх час. Ці не ? Хто быў ?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага50

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага50

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць