Вайна22

Як можа выглядаць спыненне агню ва Украіне? Эксперты апублікавалі свой план

Група экспертаў Жэнеўскага цэнтра палітыкі бяспекі апублікавала 31-старонкавы дакумент, з дэталямі таго, як можна кантраляваць і забяспечваць спыненне агню ўздоўж лініі расійска-ўкраінскага фронту працягласцю больш за 1200 кіламетраў.

Ілюстрацыйнае фота: 93 АМБр Халодны Яр

Пра яго піша газета The New York Times.

Гэты дакумент — адзін з найбольш падрабязных шаблонаў пагаднення аб спыненні агню ва Украіне.

У ім прапаноўвалася буферная зона шырынёй не менш за 10 км, якая падзяляе дзве арміі. Патруляваць яе павінны 5000 цывільных асоб і паліцэйскіх. У дакуменце сцвярджаецца, што для забеспячэння бяспекі гэтых назіральнікаў можа спатрэбіцца каля 10 000 замежных вайскоўцаў.

Назіральнікі будуць даваць справаздачу аб захаванні рэжыму спынення агню і пра тое, ці было адведзена цяжкае ўзбраенне на ўзгодненую адлегласць ад буфернай зоны. Місія будзе дзейнічаць у адпаведнасці з мандатам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый або іншага міжнароднага органа.

Томас Грэмінгер, дырэктар Жэнеўскага цэнтра палітыкі бяспекі, расказаў, што сярод экспертаў, якія распрацоўвалі дакумент, былі афіцыйныя асобы міжнародных арганізацый і былыя ваенныя камандзіры з досведам міратворчай дзейнасці.

Асобна Грэмінгер правёў канфідэнцыйныя перамовы паміж экспертамі па знешняй палітыцы з Украіны, Расіі, Злучаных Штатаў і Еўропы.

Ён сказаў, што першапачатковай мэтай сустрэч, якія пачаліся ў 2022 годзе, было «ўсталяваць канал сувязі» з Масквой, і таксама абмяркоўваліся сцэнары спынення агню або ўрэгулявання канфлікту.

Але захаваць рэжым спынення агню лічаць складанай задачай. Адна з прычын — працягласць лініі ўздоўж акупаваных тэрыторый. Яна ў пяць разоў даўжэйшая, чым дэмілітарызаваная зона паміж Паўночнай і Паўднэвай Карэі. Другая прычына — рознае ўзбраенне, даступнае Расіі і Украіне.

Эксперты таксама скептычна ставяцца да гатоўнасці Пуціна пагадзіцца на спыненне агню, не кажучы ўжо аб захаванні яго ўмоў. Ніякая маніторынгавая місія не змагла б стрымаць Пуціна, калі ён вырашыць пачаць новае ўварванне ва Украіну, піша выданне.

Каментары2

  • фантазёры
    09.03.2025
    Выглядит как фантазии.
    Хотя, фантазии могут реализоваться на условиях путина-трампа, если смотреть на то, что творит трамп по отношению к Украине и как сильно уважает и любит друга вову.....
  • Андрусь
    09.03.2025
    Цягам часу ад Мінска-2 на лініі судакранання спыненне агню таксама маніторылі цывільныя з АБСЕ. Але напярэдадні паўнамаштабнага ўварвання проста сабраліся і з'ехалі.

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць