Улада

Тры новыя паслы, тры старшыні райвыканкамаў, першы намеснік міністра культуры: новыя кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка сёння даў згоду на шэраг прызначэнняў у міністэрствах і ведамствах, піша БелТА.

БелТА

Кандыдатура Валерыя Грамады ўзгоднена на пасаду першага намесніка міністра культуры. Да гэтага часу ён таксама працаваў у гэтым міністэрстве на пасадзе намесніка міністра. У сваю чаргу гэту пасаду зойме Сяргей Саракач, да гэтага — начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры.

Пасаду першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны зойме Наталля Паўлючэнка, а на яе папярэднюю пасаду — кіраўніка фонда сацыяльнай абароны насельніцтва — узгодненая кандыдатура Юліі Берднікавай. Да цяперашняга часу яна была намеснікам кіраўніка гэтага фонду.

Дэпартамент па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі ўзначаліць Аляксей Дзербін, які кіраваў Службай прававога забеспячэння і экспартнага кантролю ЗАТ «БелІнСофт».

Кацярына Дубінская ўзгодненая на пасаду дырэктара «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса». Да гэтага яна працавала галоўным рэдактарам газеты «Вячэрні Мінск».

Віктар Дзенісенка прызначаны паслом у Таджыкістане. Ён быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення краін СНД галоўнага ўпраўлення Расіі, краін СНД і еўразійскай інтэграцыі МЗС.

Паслом у Бразілію прызначаны Сяргей Лукашэвіч, ён быў старшым дарадцам пасольства Беларусі ў Іспаніі.

Андрэй Чарнецкі пасля працы на пасадзе начальніка Галоўнага ўпраўлення КДБ узначаліць пасольства ў Карэі.

Камянецкі райвыканкам узначаліць Віталь Кулак, які кіраваў Жабінкаўскім райвыканкамам. На гэтую пасаду ў сваю чаргу ўзгодненая кандыдатура Вадзіма Краўчука — першага намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама.

Аляксандра Міхеенка зменіць пасаду старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама на аналагічную пасаду ў Касцюковіцкім раёне.

Адміністрацыю Першамайскага раёна Віцебска ўзначаліць Яўген Семёнычаў, які працаваў на пасадзе дырэктара філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне «ВРУП «Віцебскаблгаз».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі92

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

У Мінску мантуюць грандыёзны аквапарк на вадзе амаль на 2000 квадратных метраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі92

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць