Улада33

Сямашка: У рабоце прамысловасці наступіла стабілізацыя

У рабоце айчыннай прамысловасці наступіла стабілізацыя. Аб гэтым на пасяджэнні Савета міністраў 28 ліпеня заявіў першы віцэ‑прэм’ер Уладзімір Сямашка.

Падводзячы вынікі работы прамысловасці за шэсць месяцаў, ён адзначыў, што ў большасці галін «намецілася стабілізацыя, спынілася падзенне аб’ёмаў прамысловай вытворчасці». Паводле слоў Сямашкі, за першае паўгоддзе створаны рэальныя перадумовы для пераходу ў якасна новы стан.

Намечана, што да канца 2009 года прадпрыемствы павінны выйсці на леташні ўзровень аб’ёмаў прамысловай вытворчасці. «Аб’ём прамысловай вытворчасці з 96,4% па выніках першага паўгоддзя павінен вырасці да 99—100% да канца года», — заявіў першы віцэ‑прэм’ер. Разам з тым пры нарошчванні «ад месяца да месяца аб’ёмаў прамысловай вытворчасці з’явілася магчымасць для скарачэння складскіх запасаў», сказаў ён.

«Большасць прадпрыемстваў прыйшла ў паўнаважкі стан, калі ўся вырабленая на працягу месяца прадукцыя рэалізуецца. У сувязі з чым запаволіўся тэмп росту складскіх запасаў», — падкрэсліў Сямашка.

Паводле звестак Белстата, на 1 ліпеня гэтага года на складах сабралася прамысловай прадукцыі на суму 7,4 трлн. рублёў. Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склалі 94,6% (у першым паўгоддзі 2008 года — 49,9%). Разам з тым калі за май складскія запасы выраслі амаль на 184 млрд. рублёў, то за чэрвень — усяго на 91 млрд. рублёў.

Як заявіў Уладзімір Сямашка, да канца года суадносіны запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці павінны знізіцца да 75%. Такі аптымізм, паводле слоў першага віцэ‑прэм’ера, грунтуецца на тым, што «прадпрыемствы прадаюць амаль усё, што вырабляюць».

БелаПАН

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол36

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна са сваёй ежай у кіно — юрыстка патлумачыла на канкрэтным прыкладзе

Украіна паспяхова атакавала аэрадром Барысаглебск пад Варонежам

Памёр Андрэй Бардухаеў-Арол

Нападніку на Латушку прысудзілі 1400 еўра штрафу і дэпартацыю10

Дапамогу вызваленаму біёлагу Сяргею Шэлегу сабралі за палову дня5

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова17

Адзін з найлепшых расійскіх футбалістаў Смолаў пабіўся ў кафэ з тымі, хто абмяркоўваў яго ВІДЭА2

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца108

Чым адрозніваецца бортніцтва ад пчалярства? І чаму вучыліся палякі ў беларускіх бортнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол36

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць