Першая жанчына-прэм'ер Швецыі падала ў адстаўку праз некалькі гадзін пасля абрання
Сёння ўвесь свет абляцела навіна: упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ер-міністрам Швецыі. Парламент гэтай краіны зацвердзіў на высокай пасадзе Магдалену Андэрсан.

Але праз пару гадзін жанчына падала ў адстаўку: яе партнёр па кааліцыі пакінуў урад, а бюджэт, прапанаваны імі, не быў прыняты.
Замест гэтага парламент прагаласаваў за бюджэт, складзены апазіцыяй, у склад якой уваходзяць правыя палітыкі, якія выступаюць супраць імігрантаў.
«Я сказала спікеру, што хачу сысці ў адстаўку», — заявіла Магдалена Андэрсан журналістам, перадае Бі-бі-сі.
Само абранне новага прэм'ер-міністра было няпростым: з 349 дэпутатаў рыксдага, шведскага парламента, 174 прагаласавалі супраць яе. Але акрамя 117 дэпутатаў, якія падтрымалі спадарыню Андэрсан, яшчэ 57 устрымаліся. Таму яе ўсё роўна абралі, паколькі, паводле шведскага заканадаўства, дастаткова, каб супраць кандыдатуры не прагаласавала большасць.
Цяпер чытаюць
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары