Здарэнні

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

«Побач ляжаць асобныя прадметы, мяркуючы па ўсім, з гэтага ж заплечніка», — напісаў у сваім фэйсбуку сябар хлопцаў Аляксандр Смірноў, які падрабязна асвятляе выратавальную аперацыю.

«На вышыні 4500 метраў знайшлі рыштунак. Працавалі [ўчора] ўвесь дзень. Да абеду было сонца, потым з’явіліся аблокі, увечары пайшоў дождж. Паспелі выканаць два вылеты верталёта і шмат палётаў дрона.

Агледзелі схілы да вышыні 6000 метраў. Якасць здымкі горшая, чым хацелася б: наверсе моцны шквалісты вецер, блізка падысці немагчыма.

На заходнім баку грэбеня, на вышыні каля 4500 метраў, пад грэбенем убачылі заплечнік і аранжавую рэч — спальнік ці куртку, па відэа пакуль дакладней сказаць нельга.

Побач ляжаць асобныя прадметы, мяркуючы па ўсім, з гэтага ж заплечніка. Падобна, што гэта рыштунак аднаго чалавека з групы. Ні хлопцаў, ні іх слядоў вакол і на грэбені не відаць.

Высноў мы не робім. Пакуль карціна такая: рэчы, хутчэй за ўсё, былі згубленыя падчас спуску. Калі б на гэтым участку сарвалася звязка, побач ляжаў бы рыштунак астатніх. Яго няма. Адкуль упаў заплечнік, яшчэ трэба будзе высветліць. Паводле рэльефу, ён мог прыляцець зверху — з крутога ўчастка вышэй за першы лагер, з вышыні 5100—5300 метраў.

Гэты ўчастак — адзін з самых складаных на грэбені. Скалы і лёд, страхавацца амаль няма за што. Нават у добрае надвор’е там пастаянна нешта сыплецца, а ўнізе, пад лавіннымі вынасамі, вялікія расколіны. Таму мы працуем з дапамогай верталёта і дрона, а не адпраўляем туды людзей.

Увечары пошукі спыніў дождж. Цяпер ідзе апрацоўка ўсяго, што было знята з дрона і верталёта. Запісы праглядае асобная група: альпіністы, валанцёры і блізкія хлопцаў. Яны глядзяць кадр за кадрам разам з камп’ютарным зрокам, які падсвечвае на схіле ўсё незвычайнае. Частку сённяшніх знаходак выявілі менавіта так. Дзякуй усім, хто ўчора адгукнуўся і сеў за прагляд відэа — гэта працуе.

Заўтра з раніцы [то-бок сёння — НН], калі надвор’е дазволіць, дрон здыме ўвесь гэты ўчастак у высокім разрозненні: ад грэбеня да месца, дзе ляжаць рэчы. Трэба зразумець траекторыю падзення і вырашыць, дзе шукаць далей.

Верталёт і дрон каштуюць грошай, кожная лётная гадзіна на рахунку.

Афіцыйную інфармацыю пра пошукі мы публікуем на kurumdy.by. Калі нешта з’явілася ў СМІ або сацсетках са спасылкай на неназваныя крыніцы, а ў нас гэтага няма, значыць, гэта не праверана», — напісаў Аляксандр Смірноў.

Трое дасведчаных турыстаў — двое з Беларусі і адзін з Літвы — зніклі ў гарах Кыргызстана пасля ўзыходжання на пік Карумду. 1 жніўня а 10:30 яны падняліся на вяршыню. Ішлі паўночным грэбенем. 2 жніўня паведамілі, што 4 жніўня будуць гатовыя да выезду. Больш сувязі не было. Кіроўца прыязджаў у дамоўленае месца 4 і 5 жніўня, але група не выйшла. Некалькі дзён вядзецца іх пошук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт26

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт26

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць