Свет

Гэтая краіна Заходняга паўшар'я сёння ноччу стала рэспублікай. І без ніякага перавароту

У ноч з панядзелка на аўторак астраўная карыбская дзяржава Барбадас, кіраўніком якой афіцыйна да гэтага часу была каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, стала рэспублікай. Усё адбываецца ў рамках Канстытуцыі, якая дапускае такі паварот падзей, і Букінгемскі палац ужо заявіў, што паважае рашэнне Барбадаса, піша Бі-бі-сі.

Барбадас — адна з 16 краін, дзе Лізавета II па-ранейшаму застаецца кіраўніком дзяржавы. Роля гэтая па большай частцы сімвалічная, нават у самой Вялікабрытаніі, але сімвалы часам значаць многае. У выпадку з Барбадасам гэта каралеўскія партрэты ва ўсіх дзяржаўных установах, знакі адрознення і форменныя нашыўкі з каралеўскімі сімваламі ў арміі, паліцыі і нават у паштовых работнікаў, а таксама шматлікія згадкі імені манарха ў назвах устаноў, такіх як бальніца каралевы Лізаветы.

Такі парадак рэчаў існаваў на Барбадасе больш за 400 гадоў, з тых часоў, як там кінуў якар першы англійскі карабель, які засталбіў гэтую тэрыторыю за каралём Якавам I, але цяпер шмат чаму наканавана змяніцца

Каб узяць удзел ва ўрачыстасцях на Барбадас прыляцеў прынц Чарльз, афіцыйны прадстаўнік каралевы, а таксама яе пераемнік у ролі кіраўніка Садружнасці, добраахвотнага аб'яднання суверэнных дзяржаў, у якое ўваходзяць Вялікабрытанія і амаль усе яе былыя дамініёны, калоніі і пратэктараты (Барбадас застанецца ў складзе гэтай Садружнасці).

Хіба спрэчным, з пункту гледжання некаторых жыхароў, застаецца і само рашэнне аб пераходзе да рэспублікі без папярэдняга рэферэндуму. Аднак па Канстытуцыі краіны палітычныя лідары маюць права дамагацца незалежнасці і без галасавання.

Барбадас здабыў незалежнасць ў 1966 годзе, аднак, як у выпадку са шматлікімі іншымі былымі калоніямі Вялікабрытаніі, каралева засталася афіцыйным кіраўніком дзяржавы.

Сённяшні прэзідэнт Барбадаса Сандра Мэйсан на аўдыенцыі з каралевай у 2018 годзе

Нарэшце, у мінулым годзе афіцыйны прадстаўнік каралевы, генерал-губернатар Сандра Мэйсан абвясціла аб плане па пераходзе да рэспубліканскай формы праўлення ў сваёй «троннай прамове».

Аўтарам гэтай прамовы была прэм'ер-міністр Барбадаса Міа Мотлі, па словах якой, «надышоў час канчаткова развітацца з каланіяльным мінулым».

У інтэрв'ю Бі-бі-сі яна падкрэсліла, што ў жаданні пакончыць з каланіяльнай спадчынай няма нічога антаганістычнага або варожага, што яна глыбока паважае каралеву, але настаў час будаваць новыя адносіны з Вялікабрытаніяй на аснове цеснага партнёрства.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінец з-пад Луганска: Адзінае, што можна рабіць на акупаванай тэрыторыі, гэта збіраць і перадаваць інфармацыю12

Пад Мінскам прадаюць велізарны катэдж — сапраўдны рарытэт з 90‑х4

Мужчына з інваліднасцю не мог знайсці працу ў вёсцы — у Threads выправілі сітуацыю за пару дзён7

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць