Грамадства44

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выдала загад, у адпаведнасці з якім прадпрыемства «Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты». Пра намеры гэта зрабіць з'яўлялася інфармацыя і раней, але цяпер усё аформлена афіцыйна. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

З 30 красавіка 2026 года «Белсаюздрук» як асобная структура перастане існаваць, а яго гандлёвыя аб’екты — кіёскі і павільёны — увойдуць у склад гандлёвай сеткі «Белпошты». Завяршэнне ўсіх арганізацыйных работ і поўны пераход плануецца на пачатак мая.

Для простых спажыўцоў зменіцца не вельмі шмат чаго. Пасля аб’яднання ў кіёсках і павільёнах па-ранейшаму будуць прадавацца газеты, часопісы, кнігі, канцылярскія тавары і іншыя рэчы штодзённай неабходнасці. Усе дагаворы з выдавецтвамі і пастаўшчыкамі застануцца ў сіле, але ўжо праз «Белпошту».

Падпісныя друкаваныя выданні, аформленыя раней праз «Белсаюздрук», можна будзе атрымліваць у кіёсках або аддзяленнях «Белпошты». Канкрэтнае месца выдачы будуць паведамляць дадаткова.

Перад гэтым прадпрыемства «Белсаюздрук» перайшло ў падпарадкаванне Міністэрства сувязі і інфарматызацыі замест Міністэрства інфармацыі. Па стане на 1 лістапада 2025 года ў яго склад уваходзілі 660 гандлёвых аб’ектаў (258 павільёнаў, 321 кіёск, 28 магазінаў, 53 гандлёвыя аб’екты ў будынках (на арандаваных плошчах) у Мінску, а таксама ва ўсіх абласцях краіны (каля 100 населеных пунктаў). Сама сістэма «Белсаюздрука» існавала больш за 100 гадоў.

Каментары4

  • ці даўно вы былі ў Менску?
    23.04.2026
    "Для простых спажыўцоў зменіцца не вельмі шмат чаго. Пасля аб’яднання ў кіёсках і павільёнах па-ранейшаму будуць прадавацца газеты, часопісы, кнігі, канцылярскія тавары і іншыя рэчы штодзённай неабходнасці"

    у асноўным апошняе. тыпу кава і гумка. ніякіх выданняў там даўно амаль няма. тым больш беларускіх. не ну ёсць парачка расейскіх газет пад назвай "друг пенсионера"
  • падруг пенсионера
    23.04.2026
    а былі часы, калі ў лапіках "Белсаюздрук" прадаваліся Наша Воля і нават Наша Ніва...
  • "Изменится не очень много"
    24.04.2026
    Уже изменилось. И очень много. Зайдите в киоск и посмотрите на полки с газетами. Ассортимент в последний месяц упал до эпохи СССР.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць