Грамадства11

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»

Як вынікае з інфармацыі, апублікаванай у афіцыйным часопісе ЕС, у прыняты 23 красавіка 20‑ты пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі трапілі кампаніі, звязаныя з вайскова-прамысловым комплексам Беларусі.

Фота: topwar.ru

У санкцыйны спіс сярод іншых увайшлі звязаныя з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» (БНК) і сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Волат-Санцзян».

Упершыню ў межах абмежаванняў у дачыненні да беларускага рэжыму пад санкцыі трапіла кітайская дзяржаўная кампанія, звязаная з вытворчасцю беларускай вайсковай прадукцыі — China Space Sanjiang Group.

«China Space Sanjiang Group з'яўляецца сузаснавальнікам СТАА «Волат-Санцзян» і адным з двух асноўных партнёраў гэтага сумеснага прадпрыемства. СТАА «Волат-Санцзян» вырабляе колавыя шасі для вайсковай тэхнікі, уключаючы рэактыўныя сістэмы залпавага агню, якія выпускаюцца МЗКЦ. Такім чынам, China Space Sanjiang Group падтрымлівае вайскова-прамысловы комплекс Беларусі, удзельнічаючы ў распрацоўцы і вытворчасці вайсковых тэхналогій і абсталявання», — так абгрунтоўваюцца еўрапейскія санкцыі супраць гэтай кампаніі.

20‑ты пакет таксама ўключае санкцыі, раней прынятыя супраць Расіі, у прыватнасці гандлёвыя меры, меры прававой абароны, абмежаванні ў дачыненні да крыптавалют, а таксама абмежаванні на аказанне паслуг у сферы кібербяспекі і турызму.

Каментары1

  • «Волат-Ford» - Tak
    23.04.2026
    «Волат-Санцзян»- Nie
    «Волат-Ford» - Tak

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты20

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты20

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць