Здарэнні

Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 

Учора з'явілася інфармацыя пра затрыманне музыкі, супрацоўніцы Акадэміі навук Беларусі Наталлі Капыцька. Першапачаткова гаворка ішла пра тое, што жанчыну затрымалі за свечку, якую яна запаліла ў дзень смерці Рамана Бандарэнкі 12 лістапада 2020 года. Навіна выклікала шмат пытанняў: чаму затрымалі толькі цяпер, што з тэрмінам даўніны і гэтак далей. Але высветлілася, што свечку Наталля запальвала 12 лістапада бягучага года. То-бок у гадавіну забойства Бандарэнкі. Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў муж мінчанкі.

Затрымалі жанчыну ўвечары 6 снежня.

«Наташу ўзялі за свечку ў вакне ў памяць аб Рамане Бандарэнку. Цяпер яна ў КПЗ на знакамітым Акрэсціна, — расказаў «Нашай Ніве» кампазітар Віктар Капыцька, муж Наталлі. — Яны прыязджалі на працу: Наталля працуе ў Акадэміі навук, старшы навуковы супрацоўнік, музыка, кандыдат мастацтвазнаўства. Але там яе не заспелі.

Выклікалі ў міліцыю, мы прыйшлі ўдваіх, паўгадзіны тлумачэнняў (я ў калідоры) — і арышт. Яны фоткалі ўсе вокны са свечкамі тады. Ездзілі і фоткалі. Так і патлумачылі». 

Суд прайшоў 7 снежня па «Скайпе», як кажа Віктар Капыцька. Наталлі прысудзілі 5 сутак арышту.

Чаму затрымалі і судзілі менавіта Наталлю, да канца незразумела.

«Так, менавіта гэта я ўчора заявіў і спытаў у міліцыі, калі ўжо яны паведамілі аб затрыманні. Я ўласнік кватэры. Але іх гэта не цікавіла. Ім яна патрэбная была. А мяне пасля гэтага пытання адразу папрасілі сысці», — кажа Віктар Капыцька.

Каментары

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай6

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай

Усе навіны →
Усе навіны

Служба аховы прэзідэнта Паўднёвай Карэі не дазволіла яго арыштаваць

На трасе М-8 машына вылецела ў кювет і перакулілася. Загінула паўтарагадовая дзяўчынка3

У Кіеве падчас расійскага абстрэлу на Новы год загінуў вядомы нейрабіёлаг — разам з жонкай і катом

Рыэлтар: За 50 тысяч даляраў у Мінску ўжо з цяжкасцю купіш нават «бабушатнік»8

Алена Анісім цяпер працуе настаўніцай10

Беларуская бізнэс-лэдзі, якая жыве ў Літве, уключыла навагодні зварот Лукашэнкі. І адхапіла ў сацсетках78

У інтэрнэце разляцеўся фэйк пра атручэнне ў Маскве сірыйскага дыктатара Башара Асада1

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства17

Максіму Мірнаму выдалілі з галавы злаякасную пухліну. Жонка тэнісіста апісала, як сям'я перажывала гэта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай6

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай

Галоўнае
Усе навіны →