Грамадства

Затрымалі вядучую спецыялістку па працы з кліентамі A1 

На відэа яна паведамляе, што «ўдзельнічала ў масавых беспарадках».

Скрыншот відэазапісу

Яшчэ адно затрыманне ў А1. На гэты раз затрыманая вядучы спецыяліст па працы з кліентамі.

У праўладных тг-каналах з'явілася відэа, на якім дзяўчына кажа, што летам 2020 года «ўдзельнічала ў масавых беспарадках». Яе імя выразанае з роліка. Аднак, як паведамілі dev.by чытачы, гаворка ідзе пра Святлану Каленчыц.

Нагадаем, што 10 снежня быў затрыманы начальнік упраўлення па грамадскіх сувязях А1 Мікалай Брэдзелеў. На відэа ў праўладных тэлеграм-каналах ён кажа, што з ліпеня 2020 нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю, паведамляе дэталі свайго асабістага жыцця. Аб якой інфармацыі вядзецца, незразумела. Брэдзелеў атрымаў 15 сутак.

Таксама днямі намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі паведаміў, што кампанію А1 праверыць ААЦ, і што супраць яе будуць прынятыя «самыя жорсткія меры».

«Будзе спроба ўвесці ў менеджмент «сваіх людзей». Чым пагражае А1 заява Лукашэнкі пра «жорсткія меры»?

Луцкі: Лукашэнка даў даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі A1 і прыняць самыя жорсткія меры

Каментары

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова14

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Усе навіны →
Усе навіны

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў61

«Столькі найлепшых мы не гублялі з 2022 года». Z-блогеры перажываюць пра два збітыя Мі-83

Расследавальнікі назвалі імёны 90 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай1

Саннікаў: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа, каб здымалі ўсе санкцыі20

Сям'ю будуць ставіць на ўлік як «сацыяльна небяспечную», калі ў бацькоў была палітычная адміністратыўка11

«Забойствы ў адным будынку», «Рыплі», «Сёгун». Топ серыялаў, якія выйшлі ў гэтым годзе

Топ-5 валют, якія былі самымі прыбытковымі ў 2024 годзе2

Памёр экс-прэзідэнт Эстоніі, пры якім краіна здабыла незалежнасць1

Год беларускай мовы ад Крутога адкладваецца. Будзе Год добраўпарадкавання краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова14

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Галоўнае
Усе навіны →