Грамадства

«Выскачыў бацька, зрабіў тры стрэлы». Міліцыянер з рэзанаснага відэа ў Чырвонай Слабадзе расказаў «Нашай Ніве» сваю версію падзей

Сёння з'явілася відэа канфлікту ў пасёлку Чырвоная Слабада, дзе сын Дзяніс і бацька Уладзімір Якубовічы са зброяй у руках адбіваліся ад міліцыі. У выніку кулі ні ў кога не трапілі, мужчын затрымалі. Але гісторыя цьмяная, падрабязнасцяў дагэтуль няма. Сваякі Якубовічаў нічога не каментуюць — ні маці, ні сястра. «Наша Ніва» дазванілася да супрацоўніка міліцыі, які ўдзельнічаў у затрыманні. 

Фота: скрыншот відэа.

Аператыўніка завуць Арцём Шкода. Ён працуе ў аддзеле па раскрыцці крадзяжоў крымінальнай міліцыі УУС Мінаблвыканкама. 

— Мы прыехалі затрымліваць чалавека па абсалютна плёвым артыкуле, — кажа Арцём Шкода. — Увайшлі ў дом, прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. А там далей пачалося….

Непадпарадкаванне, супраціўленне. У працэсе гэтага выскачыў бацька, зрабіў тры стрэлы: адзін у паветра, два ў бок супрацоўніка, але той ухіліўся, так выйшла.

Мы спрабавалі справу давесці да канца, але я атрымаў чатыры ўдары па галаве. Далей падзеі працякалі не вельмі добра: нас пачалі абвінавачваць, што мы не ў форме, патрабаваць дакументы апроч пасведчання. 

— У тэлеграм-каналах гуляе версія, што вы прыехалі ў гэтую сям'ю, бо Дзяніс Якубовіч напісаў скаргу на неправамерныя дзеянні следчага. 

— Я не чытаю тэлеграм-каналаў. Але разважаць, што следчага пакрыўдзілі — і міліцыя кінулася абараняць гонар і годнасць паруганага следчага… Ну гэта ж трызненне. У мяне ёсць пастанова на затрыманне, бо чалавек хаваецца ад следства — гэта нагода. 

— А што яму інкрымінуецца? 

— Не буду на гэтае пытанне адказваць, хай гэтую інфармацыю вам даюць следчыя органы, калі палічаць неабходным.

— Страшна вам было ў той момант? 

— Усе псіхічна здаровыя людзі — канечне было [страшна].

— Па відэа не відаць, што вам страшна. Ідзяце на зброю.

— У мяне стаіць задача затрымаць чалавека, як я яе выканаю — мае праблемы.

— Але калі б вас застрэлілі, вы б не выканалі.

— Ну, выканалі б ужо іншыя супрацоўнікі. 

— Яшчэ пытанне. На відэа чуваць словы, што вось тут «двое», і яшчэ адзін «там стаіць».

— Трэці супрацоўнік быў адпраўлены па машыну. 

— А як вы забралі зброю ва Уладзіміра Якубовіча?

— Я гэты момант ужо не бачыў, не магу сказаць.

Арцём Шкода кажа, што нічога не казаў пра страляніну сваякам, каб іх не трывожыць, «але ўсе і так ведаюць».

Дарэчы, Арцём Шкода — сын вядомага ў міліцэйскіх колах Сяргея Шкоды, які быў намеснікам кіраўніка ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС па Мінскай вобласці, а потым узначальваў упраўленне бяспекі ў Дзяржаўным мытным камітэце. 

Чытайце яшчэ:

«Я цябе грохну, не верыш?» З'явілася ВІДЭА канфлікту з сілавікамі на Салігоршчыне, дзе бацька са стрэльбай абараняў сына

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі1

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

У старым горадзе Вільні п'яны на «Лексусе» знёс душэўную гарадскую скульптуру «Ваданос»1

Латушка паведаміў польскай пракуратуры пра сем спробаў вярбоўкі6

Заснавальніка Telegram Паўла Дурава ў Расіі ўнеслі ў спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў6

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы29

У Віцебску мужчына забіў дзесяцімесячную дзяўчынку8

Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча абвінавачваюць у падрыхтоўцы замаху на дзяцей Ціханоўскай2

Што за сям'ю забілі ў выніку ўдару па вёсцы пад Крывым Рогам — загінула шэсць чалавек, з іх чацвёра дзеці7

На Барысаўшчыне 79‑гадовая пенсіянерка спрабавала спаліць дом з унукам і яго дзяўчынай5

У Мінску за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі айцішніка Багдана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі1

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць