Грамадства

У Мінску шматдзетнага бацьку адправілі ў калонію за 5 хвілін у счэпцы ў жніўні 2020 года

Суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў Сяргея Альшэўскага да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзела суддзя Марына Клімчук. Таксама ў калоніі яго прымусова будуць лячыць ад алкагалізму, адзначаюць праваабаронцы.

Іск «Мінсктранса» на суму 21 тысяча 667 рублёў 87 капеек будзе разгледжаны ў грамадзянскай вытворчасці.

Сяргея Альшэўскага прызналі вінаватым у тым, што ён браў удзел у «групавых дзеяннях, якія група парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі» — мітынгу 10-11 жніўня 2020 года.

Згодна з абвінавачваннем, ён «публічна незаконнымі спосабамі выказваў свае грамадзянска-палітычныя погляды», далучыўшыся да «групы грамадзян, якія ўдзельнічалі ў супрацьпраўных дзеяннях». Ён «выкрыкваў лозунгі, якія былі накіраваныя на доўгае парушэнне грамадскага спакою, неаднаразова адмаўляўся выканаць патрабаванні супрацоўнікаў АУС, а таксама наўмысна перашкаджаў руху транспарту».

Таксама ў віну яму паставілі «рух у складзе калоны, у тым ліку, счэпцы лакцямі, то бок, групавым скрыжаванні рук у лакцевых суставах» па праезнай частцы.

На пасяджэнні Альшэўскі прызнаў віну. Ён распавёў, што 10 жніўня яго сябар прапанаваў паглядзець, што адбываецца на пратэсных маршах у Мінску. У інтэрнэце ён даведаўся, дзе будуць праводзіцца масавыя мерапрыемствы. Яны прыехалі ў горад і прыпаркавалі аўтамабіль на адной з вуліц, пешшу накіраваліся ў раён праспекта Пераможцаў, дзе ў гэты час ужо знаходзілася вялікая колькасць людзей. Альшэўскі распавёў, што стаў выходзіць на праезную частку недалёк ад Палаца спорту каля 20.00, і калі яму прапанавалі стаць у счэпку, ён пагадзіўся. Мужчына прастаяў там пяць хвілін, выкрыкваючы лозунг «Жыве Беларусь!», але пасля таго, як заўважыў набліжэнне супрацоўнікаў АУС і спецтэхнікі, уцёк з праезнай часткі дарогі і з'ехаў у родны горад.

Ён удакладніў, што не рабіў удараў рукамі і не ведаў, што мерапрыемства было несанкцыянаваным. Альшэўскі таксама пазнаў сябе на фота з месца падзей: яны сталі асноўнымі доказамі па справе.

Вядома, што ў мужчыны трое малалетніх дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ваенкары назвалі Канстанцінаўку «другім Купянскам», а ўкраінскія вайскоўцы зладзілі ў горадзе флэшмоб2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны49

У якім выпадку Кіеў будзе лічыць, што мае права нанесці ўдар па беларускіх НПЗ? Украінскі эксперт назваў галоўную ўмову31

Два легкавікі лоб у лоб сутыкнуліся каля Лагазы ў Лагойскім раёне1

За 4 ліпеня Расія страціла 1290 вайскоўцаў забітымі і параненымі10

Музычны кіраўнік дзіцячага садка з Кармы разам з жонкай стаў зоркай сацсетак. Ужо нават бухога Ігара абышоў5

Свіння з'явілася і знікла ў тэлеграм-канале Дзмітрыя Мядзведзева7

«На тобе й кош і рыба». 81‑гадовая Вера запісала ўспаміны пра Давыд-Гарадок 1950‑х і зрабіла аўдыязапісы дарагой яе душы гаворкі13

Беларускі інтэрнэт пад ботамі: як іх распазнаваць і што з імі робяць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць