Улада

Разам у СГА

Сфарміравана адзіная перамоўная група па далучэнні мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Сфарміравана адзіная перамоўная група па далучэнні мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Яе ўзначаліў дырэктар дэпартамента гандлёвых перамоў Мінэканомразвіцця РФ Максім Мядведкаў.

Такое рашэнне прынята 12 жніўня ў Маскве паводле вынікаў сёмага пасяджэння камісіі мытнага саюза.

«Мы сфарміравалі перамоўную групу, якая складаецца з прадстаўнікоў усіх трох дзяржаў. Гэта спрактыкаваныя перамоўшчыкі, — цытуе РІА Новости першага віцэ‑прэм’ера Расіі Ігара Шувалава. — Мы зыходзім з таго, што гэтая група будзе весці перамовы аб уступленні мытнага саюза ў СГА, а таксама перамовы аб уступленні Расіі, Беларусі і Казахстана ў СГА на прымальных умовах, якія будуць узгоднены».

Шувалаў падкрэсліў, што прыярытэтам з’яўляецца «ўступленне Расіі, Беларусі і Казахстана на аднолькавых умовах і адначасова». Разам з тым ён адзначыў: «Калі бакам давядзецца прыняць якія‑небудзь іншыя рашэнні, мы да гэтых рашэнняў будзем гатовы, зыходзячы з таго, што такія рашэнні павінны быць узгоднены з кіраўнікамі дзяржаў, і мы зыходзім з таго, што стратэгічнай мэтай для ўсіх трох дзяржаў з’яўляецца ўдзел у якасці поўнага фармату, у якасці членаў у СГА».

Паводле слоў першага віцэ‑прэм’ера РФ, групе будуць нададзены ўсе паўнамоцтвы для таго, каб весці перамовы як ад імя мытнага саюза, так і ад нацыянальных урадаў. «Мы юрыдычна можам уступіць асобна, кожная з дзяржаў, у СГА. Па нейкіх пытаннях можам уступіць з мытным саюзам, гэта пытанні тэхнічных дэталяў. Галоўнае, што мы выконваем тыя рашэнні, якія адбыліся ў чэрвені гэтага года, што асобна перамовы аб уступленні ў СГА мы не вядзем», — заявіў Шувалаў.

Паводле яго слоў, група будзе канчаткова сфарміравана да 24 жніўня і «неадкладна пачне перамовы з сакратарыятам СГА».

Заява аб уступленні ў СГА адзінай мытнай тэрыторыяй была падпісана прэм’ер‑міністрамі Беларусі, Казахстана і Расіі 9 чэрвеня ў Маскве. Кіраўнікі ўрадаў заявілі, што адмаўляюцца ад вядзення нацыянальных перамоў з СГА, перамовы аб калектыўным уваходжанні ў гэтую арганізацыю будзе весці адзіная група экспертаў трох краін.

У межах уступлення ў СГА Расія да цяперашняга моманту завяршыла двухбаковыя перамовы з усімі 60 краінамі‑партнёрамі, Казахстан — з 22 краінамі, Беларусь — прыкладна з 10.

Каментуючы намер трох краін аб калектыўным уступленні ў арганізацыю, гендырэктар СГА Паскаль Ламі ў чэрвені заявіў: «Я збіты з панталыку, разгублены. Члены СГА пакуль не ведаюць, якімі будуць наступныя крокі. Для членаў СГА зараз час згуляць у сур’ёзны юрыдычны покер».

11 жніўня Ігар Шувалаў паведаміў журналістам: расійскаму боку ўдалося запэўніць структуры СГА ў тым, што пагадненне аб арганізацыі дае магчымасць групавога ўваходжання ў яе.

Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць