Свет

ВЦИОМ: 68% расіян — за «спецыяльную ваенную аперацыю» ў Украіне

Паводле фармулёўкі ВЦИОМ, вайну ў Украіне 68% расіян «хутчэй падтрымліваюць», у той час як не падтрымлівае кожны пяты апытаны (22%), а кожны дзясяты грамадзянін не змог адказаць (10%).

Пажар у Кіеве пасля выбуху расійскай ракеты.

Паводле ВЦИОМ, на думку чвэрці грамадзян (26%), спецыяльная вайсковая аперацыя ва Украіне мае за мэту абараніць рускамоўнае насельніцтва «ДНР» і «ЛНР», кожны пяты паведаміў, што мэта аперацыі — не даць размясціць вайсковыя базы НАТА на тэрыторыі Украіны (20%). Такая ж доля апытаных нібыта мяркуе, што аперацыя праводзіцца для таго, каб правесці ва Украіне дэмілітарызацыю (20%). 7% адказалі, што Расія мае на мэце правесці дэнацыфікацыю Украіны і змяніць яе палітычны курс, 6% — змяніць непрыязны да Расіі палітычны рэжым, 4% — падзяліць Украіну на часткі і ўсталяваць свой уплыў на частцы Украіны.

Як ставіцца да гэтых лічбаў? Як і да любых іншых, якія даюць сёння расійскія дзяржаўныя ці калядзяржаўныя СМІ ці ўстановы.

Наўрад ці ў сённяшняй Расіі дзяржаўная структура хоча і можа праводзіць аб'ектыўнае сацыялагічнае даследаванне на тэму, надзвычай важную для рэжыму. Гэта куды больш прапаганда, чым навука.

Але адна лічба ўсё ж цікавая. Нават па звестках заангажаванай дзяржаўнай канторы ўсяго толькі 7% расіян вераць у тое, што Украіне патрэбна «дэнацыфікацыя». Між тым як тое, што ў Украіне акапаліся нацысты, якіх трэба ўпыніць — адзін з афіцыйных тэзісаў расійскай улады, якім яны аргументавалі неабходнасць уварвання. Ды нават сёння патрабаванне «дэнацыфікацыі» кожны дзень гучыць у афіцыйнай рыторыцы расійскіх уладаў, у тым ліку падчас падрыхтоўкі перамоў на расійска-беларускай мяжы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю1

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў чакае аперацыі па замене суставаў2

Ілан Маск прадаў X. Але сам сабе10

Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць частковае сонечнае зацьменне3

Латушка: Былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь9

Латушка: Ёсць абмежаванні следства. Але Мельнікаву актыўна шукаюць3

Ва Украіне распачалі крымінальную справу праз траўмаваную ў Дубаі 20-гадовую Марыю Кавальчук

Сёння ноччу Еўропа і Украіна пяройдуць на летні час. Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?9

МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў2

На пажары ў Асіповіцкім раёне загінула 90-гадовая пара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю1

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць