Грамадства

Беларус расказаў, як змянілася стаўленне да беларусаў ва Украіне і Польшчы

Яшчэ нядаўна беларусы, дзякуючы сваім масавым акцыям пратэсту супраць дыктатуры, выклікалі захапленне ў свеце. Усё змянілася за адзін тыдзень вайны. Рэжым Лукашэнкі падтрымаў расійскае ўварванне ва Украіну, прадаставіў тэрыторыю Беларусі для руху расійскіх войскаў, з тэрыторыі Беларусі ва Украіну пусцілі ракеты. І хоць Лукашэнка адмаўляе ўдзел беларускай арміі ў ваенных дзеяннях і няма ніякіх доказаў адваротнага, многія ўкраінцы ўпэўненыя менавіта ў адваротным. Беларусы, у тым ліку і тыя, хто змагаўся з рэжымам Лукашэнкі, хто дапамагаў украінцам у 2014 годзе, сталі ахвярай калектыўнай адказнасці. Як змянілася стаўленне да беларусаў, «НН» распавёў чытач, які сабраў рэальныя гісторыі ад валанцёраў, якія дапамагаюць украінцам на мяжы.

Нягледзячы на бесперапынныя рэпрэсіі, мінчукі выйшлі на акцыю салідарнасці з Украінай 27 лютага. Было затрымана, паводле афіцыйнай інфармацыі, больш за 800 чалавек.

1. Стаю ў чарзе ў бок Украіны. Чую ззаду украінцы падышлі да кіроўцы буса. Вадзіла буса адказвае, што ён беларус. Выходжу з машыны, дай, думаю, пагавару. Толькі пачынаю казаць, беларус мне:

‒ О, ты напэўна з Віцебшчыны.

Украінцы такія:

— Пайшлі, хлопцы, нех*й з імі стаяць тут.

2. Украінскі памежнік:

— Беларус? Х*я ты забыўся ў Украіне?

І аўтамат мне ў морду скіраваў, пакуль дакументы глядзеў.

3. Начальнік варты:

— Ты ў курсе, што вашы войскі на нашу краіну напалі?

— У курсе, я яшчэ з 2020 з гэтымі пі*асамі змагаюся.

‒ Ху*ва змагаешся значыць. Вось ты б мяне пусціў, калі б я напаў на Беларусь?

— Калі б асабіста я быў на мяжы, пусціў бы.

— Ну а я цябе не, хоць ты, можа, і норм хлопец.

Паглядзеў на гуманітарку [гуманітарную візу] у пашпарце.

— Штамп аб адмове ставіць не буду, разварочвайся і п**уй назад. Яшчэ хвіліну тут пастаіш, пойдзеш нах*й.

Пакуль гэты дыялог доўжыўся, з перапынкамі на яго званкі камусьці, украінцы мне:

— Хулі ты машынай [дарогу] загарадзіў, ехай давай ці з**бывай з праезду.

Мне лянота машыну заводзіць было, зняў з ручніка, катануў убок. Нейкая жанчына мужу:

— Можа трэба дапамагчы хлопцу машыну катануць?

— Хай сам штурхае, нех*й рабіць, беларусам дапамагаць.

4. На польскім баку памежнік:

— О, пан беларус, для чэга вы і ваш Лукашэнка ракеты пускае?

І задаволены, як шпіёна злавіў.

— Не мой, — кажу, — Лукашэнка.

— Ну, для чэго не твуй, ты ж бялорусінен.

Машыну паглядзелі, кішэні, даволі старанна, у адрозненне ад украінцаў.

‒ Ну добра, бялорусінен, ходзь да цэльніка, і больш ракеты не пускай.

Іду да цэльніка [мытніка], той тое ж самае:

‒ О, пан беларус, для чэго твой Лукашэнка бамбіць Украіну?

‒ Дасталі, не мой Лукашэнка, візу бачыш?

— Ну, не злуйся, пан Андрушка, ехай з Богам.

5. Прыехаў на мяжу людзей забіраць. Стаю сярод кучы людзей — палякі і ўкраінцы сустракаючыя. Мне патэлефанавалі — адказаў на рускай. Усе расступіліся вакол мяне, глядзяць падазрона.

Потым, калі з Цэнтра дапамогі людзей забіраў, нешта не моцна са мной хацелі ўкраінцы размаўляць. Толькі калі падышоў да польскай памежніцы, яна запісала, што ў мяне машына да Варшавы ёсць, тады ўжо забраў людзей. Па дарозе не размаўлялі, ці то таму што беларус, то проста стомленыя былі.

6. Сёння на запраўцы. За мной — машына на ўкраінскіх нумарах. Абыходжу сваю машыну ззаду, украінец — педаль у падлогу і спыняецца сантыметрах у 15 ад мяне. Ну, думаю, не хапала раструшчаным на запраўцы апынуцца.

«Украінцы жартуюць: не хвалюйцеся, зараз вызвалім сябе, пойдзем ратаваць вас». Пагутарылі з беларусам, які запісаўся ў тэрытарыяльную абарону Украіны

Беларускі праграміст з Google ахвяруе Украіне месячны заробак — $20 тысяч: «Я раней не верыў, што Расія ненавідзіць усё нерасійскае»

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод4

«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі паставілі яшчэ адзін помнік хлебу ФОТЫ11

Прафесійным тэнісісткам будуць даваць аплачаны дэкрэтны адпачынак2

15-гадовая дзяўчына выратавала хлопчыка, які праваліўся пад лёд у Асіповічах2

ЗША працягваюць перадаваць Украіне разведданыя, але ў абмежаваным аб'ёме

Марка Рубіа і міністр транспарту ЗША накрычалі на Маска. Трамп быў змушаны ўмяшацца20

Maxar пацвердзіў, што адключыў доступ Украіны да спадарожнікавых здымкаў па рашэнні ўрада ЗША1

Сілавікі заявілі пра ўзлом рэсурсаў «Белпола». А як на самай справе?14

У Расіі настаўнік проста на ўроку ўключыў сабе порна, але забыўся выключыць праектар18

«Взвейтесь кострами» ў іншай форме вярнулася ў школы». Што цяпер адбываецца ў беларускай адукацыі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод4

«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць