Свет

МАГАТЭ заявіла аб пагаршэнні сітуацыі на Чарнобыльскай АЭС. Персанал там не мяняўся два тыдні

Персанал ЧАЭС не мяняецца ўжо амаль два тыдні — з моманту захопу расійскім войскам. МАГАТЭ выказала занепакоенасць стрэсавай сітуацыяй і заклікала да перамоваў аб гарантыях бяспекі, паведамляе DW. 

Паводле інфармацыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), з таго часу, як 24 лютага расійскія войскі захапілі Чарнобыльскую АЭС, сітуацыя на ёй пагаршаецца. Кіраўнік агенцтва Рафаэль Гросі заявіў у аўторак, 8 сакавіка, што, па даных украінскага боку, каля 210 тэхнікаў і мясцовых супрацоўнікаў службы бяспекі дзяжурылі на атамнай электрастанцыі бесперапынна на працягу амаль двух тыдняў, паколькі пад расійскім кантролем не адбывалася змена персаналу.

Па паведамленні ўкраінскага рэгулятара, яны атрымліваюць ваду, ежу і медыкаменты ў абмежаваным аб'ёме, і іх становішча пагаршаецца.

Акрамя таго, МАГАТЭ больш не мае сувязі са сваім маніторынгавым абсталяваннем, якое гарантуе, што ўсе ядзерныя матэрыялы знаходзяцца на сваіх месцах.

«Я глыбока занепакоены складанай і стрэсавай сітуацыяй, у якой аказаўся персанал Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, і патэнцыйнымі рызыкамі для ядзернай бяспекі, якія гэта цягне за сабой», — заявіў кіраўнік МАГАТЭ.

Рафаэль Гросі прапанаваў правесці перамовы аб гарантыях бяспекі ўкраінскіх ядзерных абʼектаў з удзелам прадстаўнікоў Расіі і Украіны на тэрыторыі АЭС ці ў іншым месцы.

На гэты момант ад расійскага ўварвання пацярпела яшчэ адна АЭС — Запарожская — і некаторыя іншыя абʼекты з запасамі ядзерных матэрыялаў. Аднак уцечкі радыеактыўных рэчываў не адбылося.

У 1986 годзе на Чарнобыльскай АЭС здарылася разбуральная ядзерная аварыя. Радыеактыўныя адходы захоўваюцца там і сёння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць