Вадзім Бойчанка паведаміў, што прыкладна 160 тысяч чалавек застаюцца ў заблакаваным горадзе, у якім немагчыма жыць, бо няма ні вады, ні святла, ні цяпла, ні сувязі.

Ён паскардзіўся, што Расія «гуляе» жыхарамі горада з першага дня вайны. Таксама, па яго словах, колькасць загінулых жыхароў горада нашмат большая за 2187 чалавек, пра якіх заяўлялі раней.
Учора падчас размовы з расійскімі журналістамі Уладзімір Зяленскі распавёў, што абаронцы Марыупаля адмовіліся пакідаць горад і працягваюць утрымліваць некаторыя раёны.
Каментары