Здароўе

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

Навукоўцы з Канады зрабілі сенсацыйнае адкрыццё: амбраксол, які шырока выкарыстоўваецца ў Еўропе для палягчэння дыхання, здольны запаволіць развіццё дэменцыі пры хваробе Паркінсана.

Фота: unipharma.com.ua

Як паведамляе New Atlas, навукоўцы з даследчага інстытута Лоўсана пры клініцы Святога Язэпа ў канадскім Лондане на працягу 12 месяцаў праводзілі клінічнае даследаванне, якое ахапіла 55 пацыентаў з дэменцыяй, звязанай з хваробай Паркінсана. Частка ўдзельнікаў атрымлівала амбраксол, другая — плацэба. Медыкі сачылі за зменамі ў памяці, псіхічным стане і ўзроўні маркера GFAP — бялку, які сведчыць пра пашкоджанні мозгу.

Вынікі аказаліся шматабяцальнымі: узровень GFAP заставаўся стабільным у групе, якая атрымлівала амбраксол, а ў групе з плацэба ён павялічыўся. Акрамя таго, у тых, хто прымаў амбраксол, не назіралася пагаршэння псіхічнага стану, у адрозненне ад кантрольнай групы. Асобы з высокай генетычнай рызыкай (мутацыі ў гене GBA1) нават прадэманстравалі паляпшэнне кагнітыўных функцый.

Чаму гэта важна

Паркінсанічная дэмэнцыя (PDD), падобна да іншых формаў дэменцыі, праяўляецца стратай памяці, галюцынацыямі, дэзарыентацыяй і перападамі настрою. Паводле медыцынскіх даных, прыкладна палова ўсіх пацыентаў з хваробай Паркінсана сутыкаецца з дэменцыяй на працягу дзесяці гадоў пасля пачатку хваробы.

Сучасныя метады лячэння пераважна палягчаюць сімптомы, але не ўплываюць на саму хваробу. Амбраксол жа можа стаць першым недарагім і бяспечным прэпаратам, здольным тармазіць развіццё паталогіі, а не толькі маскаваць яе наступствы.

Асноўны механізм дзеяння прэпарату звязаны з павышэннем узроўню ферменту глюкацэрэбразідазы (GCase), які сінтэзуецца генам GBA1. Пры хваробе Паркінсана ўзровень гэтага ферменту звычайна зніжаны, што вядзе да назапашвання адкідаў у клетках мозгу і іх пашкоджання. Амбраксол павышае яго колькасць і дапамагае змякчыць гэтыя наступствы, абараняючы нейроны.

У Еўропе амбраксол шырока выкарыстоўваецца як безрэцэптурны сродак пры кашлю і бранхіце. Аднак у Канадзе, ЗША і Аўстраліі ён пакуль дазволены для ўжывання чалавекам толькі ў межах навуковых даследаванняў або ў якасці ветэрынарнага прэпарата для лячэння хворых коней і сабак.

Тым не менш, цікавасць да гэтага прэпарата расце. У Аўстраліі праводзяцца даследаванні яго дзеяння пры бакавым аміятрафічным склерозе, а вучоныя Канады ў іншым даследаванні вывучаюць уздзеянне гэтага прэпарата на пацыентаў, што пакутуюць на рэдкае генетычнае захворванне, вядомае як хвароба Гашэ, звязанае з дэфіцытам фермента GCase.

«Гэта даследаванне жыццёва важнае, таму што дэменцыя пры хваробе Паркінсана моцна ўплывае на пацыентаў і іх сем'і», — цытуе выданне кіраўніка даследавання доктара Стэфана Пастарнака.

Артыкул з вынікамі даследавання апублікаваны ў аўтарытэтным медыцынскім часопісе JAMA Neurology. Далейшыя даследаванні павінны пацвердзіць эфектыўнасць і распрацаваць схемы бяспечнага прымянення амбраксола як нейрапратэктара.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць