Здарэнні

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

У выніку сённяшняй непагадзі ў Мінску склалася цяжкая транспартная сітуацыя, у многіх месцах сталіцу практычна паралізавала. 

Залева выклікала падтапленні некаторых сталічных вуліц. Рух транспарту ў гэтых месцах абцяжараны. На гэтых участках вулічна-дарожнай сеткі інспектары ДАІ робяць рэгуляцыйныя дзеянні.

Ускладнены рух па вуліцах Якуба Коласа, Леніна, Гарадскі Вал, Арлоўская, Казлова, Сурганава, Акадэмічная, Кальварыйская, Няміга, Даўгінаўскі тракт, праспекты Незалежнасці, Пераможцаў, Партызанскі і шэрагу іншых участкаў вулічна-дарожнай сеткі, паведаміла мінская ДАІ.

«Мінсктранс» паведаміў пра спыненне грамадскага транспарту

Трамваі спыненыя:

№ 3, 6, 7 — вул. Платонава, Казлова, Уральская, Даўгабродская (з ~16:45-16:57);

№ 1, 5, 6, 11 — Коласа, Дарашэвіча (з 16:57).

Тралейбусы спыненыя:

№ 35, 46, 53, 33, 34, 92, 3, 16, 19, 30, 36, 59, 29, 40 — Максіма Багдановіча, Лук'яновіча, Акадэмічная, Батанічная, Куйбышава, Веры Харужай, пр. Партызанскі, а. п. «Велазавод».

Аўтобусы спыненыя:

№ 40, 78, 163 — вул. Кальварыйская.

Акрамя таго, перастала працаваць служба запыту раскладу транспарту на кароткім нумары 488, з'явіліся тэхнічныя ўскладненні.

Падняліся цэны і на таксі. Так, напрыклад, паездка ад сталічнага ГЦ «Еўропа» да чыгуначнага вакзала праз сэрвіс «Яндэкс. Таксі» абыдзецца ў больш за 30 рублёў. У звычайныя дні — у два разы танней.

Каментары

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць