Вайна22

ЗША аднавілі пастаўкі ракет і снарадаў для Украіны

Пентагон тыдзень таму спыняў пастаўкі.

Фота Czarek Sokołowski / AP

Адміністрацыя Дональда Трампа аднавіла адпраўку часткі ўзбраення ва Украіну праз тыдзень пасля таго, як Пентагон спыніў некаторыя пастаўкі. Пра гэта паведамляюць Reuters і AP са спасылкай на крыніцы.

Аднаўленыя пастаўкі ўключаюць 155-мм боепрыпасы і ракеты GMLRS, пішуць агенцтвы. У якой колькасці і калі яны прыбудуць ва Украіну, не ўдакладняецца.

Акрамя таго, Трамп пацвердзіў інфармацыю, што з’явілася ў СМІ, аб тым, што яго адміністрацыя разглядае магчымасць перадачы Украіне дадатковага комплексу СПА Patriot.

«Яны [украінцы] хацелі б яго […] я ведаю, што яны падалі запыт. Нам трэба будзе паглядзець на гэтае пытанне. Вельмі дарагі, вельмі дарагі комплекс», — сказаў Трамп.

Каментары2

  • Бліна
    10.07.2025
    Як жа задраў ужо гэты руды цынік
  • Жвір
    10.07.2025
    Спынялі пастаўкі ўзбраеньня ня проста так. Справа ў тым, што Путлер увесь час высоўвае патрабаваньне спыненьня паставак узбраеньня Ўкраіне, як галоўную ўмову спыненьня баявых дзеяньняў. Трэба думаць, што ЗША зрабілі гэта, у тэставым рэжыме, а ў адказ - масіраваныя бамбаваньні ўкраінскіх гарадоў расейскімі захопнікамі...
    Лічу, што менавіта гэта так абурыла Рудога, што ён амаль спыніў трымацца дыпляматычнай рыторыкі, характарызуючы дзеяньні Путлера й ягоную асобу. :))

    Заўважце, што амаль адразу ж германскі канцлер заявіў, што спробы спыніць агрэсію Расеі супраць Украіны дыпляматычным шляхам, шляхам дыялёгу, цалкам вычарпаныя. Ня думаю, што ён узамніў сябе ў праве выказвацца за ўсіх, ён проста на пастаянным кантакце з Трампам, і зрабіў сваю заяву на падставе вядомай яму рэакцыі Трампа...
    Што яшчэ цікава, дык гэта пералік узбраеньняў, якія пойдуць ва Ўкраіну, вядомы з паведамленьняў СМІ, якія грунтуюцца на злівах з розных інфармаваных крыніцаў. Збольшага там наступальнае ўзбраеньне, альбо ўзбраеньне падвойнага прызначэньня, што падагравае самыя пазытыўныя спадзяваньні...

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць