Суд пагадзіўся перавесці ў расійскую калонію расіяніна, асуджанага за ўдзел у пратэстах
Савёлаўскі раённы суд Масквы задаволіў хадайніцтва аб пераводзе ў расійскую калонію палітзняволенага грамадзяніна Расіі Аляксандра Геджадзэ, асуджанага ў Беларусі на 3 гады пазбаўлення волі паводле арт. 342 КК, паведамляюць праваабаронцы.
Згодна з рашэннем суда, у Расіі Аляксандр будзе адбываць пакаранне па частцы 2 артыкула 212 КК РФ — удзел у масавых беспарадках.
Праваабаронцам вядома яшчэ пра адну справу аб такім пераводзе — палітзняволенага расіяніна Андрэя Новікава, які ў жніўні 2021 года быў асуджаны на 2,5 года пазбаўлення волі. Заява аб яго пераводзе ў расійскую калонію была пададзеная на пачатку лютага.
Каментары