Свет

Washington Post: Зяленскі папрасіў Байдэна прызнаць Расію дзяржавай — спонсарам тэрарызму

Washington Post сцвярджае, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна прызнаць Расею дзяржавай-спонсарам тэрарызму. Газета спасылаецца на словы неназванага высокапастаўленага чыноўніка, які прысутнічаў падчас апошняй тэлефоннай размовы Зяленскага і Байдэна.

Зяленскі і Байдэн у Белым доме 1 верасня 2021 года. Фота: Ivan Vucci/AP

Падчас апошняй тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Украіны і ЗША, Зяленскі афіцыйна выказаў просьбу, каб улады ЗША заканадаўча прызналі Расію дзяржавай — спонсарам тэрарызму, што аўтаматычна ўзмоцніць санкцыйны і эканамічны ціск на Крэмль.

Байдэн нічога не гарантаваў і не абяцаў звярнуцца да такога кроку, але запэўніў, што ён і так разглядае розныя шляхі ўзмацнення ціску на Расію.

Такі крок, па словах былога чыноўніка Дзярждэпа Джэйсана Блазакіса, можна метафарычна апісаць як «ядзерную зброю ў эканоміцы».

З'яўленне Расіі ў спісе дзяржаў — спонсараў тэрарызму азначала б увядзенне санкцый супраць любой краіны, якая будзе працягваць весці нармальнае эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй, замарожванне ўсіх актываў Расіі на тэрыторыі ЗША, разам з усёй нерухомасцю, а таксама забарону на экспарт любых тавараў падвойнага прызначэння.

Але ўключэнне ў гэты спіс — зусім выключная мера. Аўтары артыкула адзначаюць, што амерыканскія ўлады не ўносілі туды, напрыклад, СССР нават у часы Халоднай вайны.

Зараз у згаданы спіс уключаныя чатыры краіны: Куба, Паўночная Карэя, Іран і Сірыя. Па словах экспертаў, з якімі пагутарылі журналісты WP, краіны выключаюцца з гэтага спісу толькі пасля сур'ёзных зменаў у палітыцы ЗША ці змене ў дзяржаве са спісу палітычнага рэжыму, як гэта было ў выпадку Ірака ў 2004 годзе.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця56

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала: Папулярнасць Ціханоўскай — вынік накрутак і маніпуляцый23

У Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну: у крамах — толькі імпарт7

Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў4

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай5

«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН10

Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі

Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда36

Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла10

Ці выпадкова падзенне агульначалавечага ўзроўню інтэлекту супала з распаўсюджваннем інтэрнэту?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця56

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць