Вайна

Лаўроў заявіў, што Расія і Украіна на перамовах абмяркоўваюць адмену санкцый

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія і Украіна практычна штодня праводзяць па відэасувязі перамовы аб праекце магчымай дамовы. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю кітайскаму агенцтву «Сіньхуа», расшыфроўка якога апублікавана на сайце ведамства.

«На парадку дня перамоў таксама пытанні дэнацыфікацыі, прызнання новых геапалітычных рэалій, адмены санкцый, статусу рускай мовы і іншыя», — сцвярджае міністр.

Лаўроў адзначыў, што Расія выступае за працяг перамоваў, «хоць ідуць яны няпроста». Паводле яго слоў, перамовам перашкаджае «ваяўнічая рыторыка і дзеянні заходніх апекуноў Кіева», якія «фактычна падахвочваюць яго «ваяваць да апошняга ўкраінца», напампоўваючы краіну ўзбраеннямі і накіроўваючы туды наймітаў».

Сяргей Лаўроў заклікаў ЗША і краіны НАТА «адумацца» і спыніць пастаўкі зброі Украіне. «Украінскі народ мае патрэбу не ў «Стынгерах» і «Джавелінах», а ў вырашэнні неадкладных гуманітарных пытанняў. Расія гэтым займаецца з 2014 года», — сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 29 красавіка, што працэс перамоваў з Расеяй «занадта запаволіліся», і высокая рызыка спынення «якіх-небудзь размоваў». «Менавіта з-за тых наступстваў, якія Расія пакідае пасля сябе, дзе б яны ні былі, а яны прыкладна аднолькавыя. Такое адчуванне, што ў іх метадычка па забойстве, і яны ўсё аднолькава дзейнічаюць у тых ці іншых тэрыторыях, якія мы дэакупуем і бачым», — сказаў Зяленскі.

Каментары

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Выбралі самага прыгожага ката ў свеце6

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку1

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →