Грамадства11

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту

Капітальны рамонт у старым жылым фондзе — справа не з лёгкіх. Падрыхтавацца да яго загадзя амаль немагчыма: ён усё роўна застане вас знянацку і прымусіць добра панервавацца.

Жыхары мінскага пяціпавярховіка на вуліцы Дарашэвіча, 4А, жывуць у пыле са жніўня гэтага года. Грандыёзныя работы ў доме, які ўжо пражыў паўстагоддзя, павінны скончыцца да снежня. Але пакуль што ўладальнікі кватэр старога пяціпавярхоўка ў Савецкім раёне замест слоў удзячнасці ў адрас камунальнікаў — толькі шэраг пытанняў і здзіўленняў, піша Onliner.by.

— Я жыву на чацвёртым паверсе, у трохпакаёвай кватэры. Наш стаяк апошні, таму да яго яшчэ чарга не дайшла. Затое ў першых кватэрах ужо можна назіраць такую карціну, — паказвае фота Ганна. — Як можна было вывесці трубы і лічыльнікі на ваду вось такім чынам? У гэтых кватэрах жывуць пенсіянеры, таму яны пытанняў камунальнікам асабліва не задавалі. Мы ж спыталі ў прадстаўнікоў мясцовага ЖЭСа і тэхнагляду, чаму трубы і лічыльнікі выведзены такім дзіўным чынам і ці можна гэта як-небудзь выправіць. Яны адказалі, што ўсе работы праведзены згодна з праектам, таму нічога перарабляць яны не будуць.

Па словах мінчанкі, наперадзе ў камунальнікаў яшчэ 10 кватэр, і ў іх, згодна з праектам, таксама з’явіцца нешта цікавае.

— Бачыла па праекце: у адной з кватэр на пятым паверсе труба ад палотнішча сушыльніка праходзіць па сценцы і схавана над дзвярным праёмам, — працягвае Ганна. — Але на гэтым цуды капітальнага рамонту не заканчваюцца. Яшчэ пытанне, на якое пакуль няма яснага адказу, — умацаванне балконаў, а дакладней, іх расшкленне. Нас прымушаюць зрабіць дэмантаж рам, бо пад кожную пліту плануюць уставіць швелеры. Вядома, пасля гэтага вярнуць вокны ўжо будзе немагчыма. Пра кампенсацыю ў гэтым выпадку размовы не ідзе. Альтэрнатывы таксама няма: усе спасылаюцца на праект, які не збіраюцца змяняць.

Што кажуць камунальнікі?

Журналісты звязаліся з прадстаўнікамі ЖКГ Савецкага раёна, якія патлумачылі, чаму прыборы ўліку водазабеспячэння выведзены такім чынам і навошта рассцякляць лоджыі пры капітальным рамонце ў пяціпавярхоўцы.

— Работы ў санвузле праведзены згодна з праектным рашэннем: выглядае ўсё так, бо інжынерная ніша ідзе адна на дзве кватэры. Самі прыборы ўліку водазабеспячэння павінны быць трывала прымацаваныя да сценкі не ніжэй 90 см ад падлогі, каб водаканал мог іх пламбіраваць і прыняць да ўліку. У доме ўсяго тры такія стаякі на 15 кватэр. Раней жыхары пяціпавярховіка, праводзячы рамонтныя работы, змянілі праектнае рашэнне. Што тычыцца расшклення балконаў, яны па праекце ідуць адкрытага тыпу. Жыхары калісьці самі прынялі рашэнне іх зашкліць. На сённяшні дзень металічныя канструкцыі і бетонныя перакрыцці патрабуюць умацавання, бо дом ужо прастаяў паўстагоддзя. Для гэтага і трэба правесці дэмантаж зашклення, без гэтага ўмацаваць канструкцыі немагчыма. Уявіце, калі балкон абрынецца? Гэта перш за ўсё бяспека саміх жыхароў, — падвялі вынік камунальнікі.

Каментары1

  • feafania
    07.11.2024
    Дзякуй богу, у маёй кватэры, калі здавалі дом, такіх норм на лічыльнікі не было. А наконт бальконаў ня згодна з жыхарамі. Сама калісьці здымала кватэру на Лагойскім Тракце - я заўсёды баялася выходзіць на балькон, бо ён ужо нагінаўся і мог абрынуцца. Дык ён нават ня быў зашкляны.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць