Грамадства

Міністр надзвычайных сітуацый: У Брагіне з радыяцыяй усё адпавядае нормам, чуткі пра адваротнае — для дыскрэдытацыі ўлады

Кіраўнік МНС Беларусі Вадзім Сіняўскі ў праграме «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1» пракаментаваў чуткі аб павышэнні радыяцыйнага фону ў Брагіне, якія з'явіліся ў Сеціве. 

Па словах міністра, гэта сезонны фактар радыяцыі.

«Сёння, калі казаць пра зімовы перыяд, калі ўсё знаходзіцца пад снегам, ёсць такое паняцце, як экранаванне. Там усё чыста і акуратна. Калі мы гаворым пра вясновае разводдзе, калі адталая вада ідзе ў грунт, тады крыху змяняецца фон. Усё роўна ён знаходзіцца ў межах дапушчальных нормаў. А калі прыходзіць восеньскі перыяд, усё пакрыта расліннасцю і адпавядае нормам», — запэўніў ён.

Паводле слоў Сіняўскага, ён штодня атрымлівае карту па радыяцыі ў радыяцыйным запаведніку.

«Усё ў нас адпавядае тым нормам, якія былі пралічаныя спецыялістамі, правераныя», — заявіў ён.

На просьбу пракаментаваць інфармацыю, што ў Беларусь з зоны ЧАЭС зайшла расійская тэхніка, прасякнутая радыяцыяй, ён заявіў, што «гэта робіцца для дыскрэдытацыі органаў улады». 

Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць