Ярка-чырвонае неба ў кітайскай правінцыі напалохала жыхароў. Што здарылася?
Незвычайнае відовішча назіралася ў Кітаі ў гэту суботу. У правінцы Чжуашань неба пафарбавалася ў ярка-чырвоны колер.

Выглядала як наступствы тэхнагеннай катастрофы.
Але метэарэлагічнае бюро патлумачыла гэты рэдкі феномен: святло рыбацкіх лодак праламляецца і рассейваецца такім чынам праз вялікую колькасць вільгаці ў атмасферы.
Каментары