• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Меркаванні
Фота 1 з 6

 Фота: specreport.belta.by/pioneer

21.05.2022 / 23:02

«Можна гвалтам прымусіць Улада Бумагу гнаць праўладны кантэнт». Чаму ў Лукашэнкі не ўдасца з піянерамі

Стогадовы юбілей савецкай піянерыі, які прыпаў на 19 мая сёлета, лукашэнкаўскі рэжым паспрабаваў па максімуме выкарыстаць у сваіх ідэалагічных мэтах. Як, дарэчы, і стагоддзе камсамола тры з паловай гады таму. Піша Алесь Сантоцкі.

 Фота: specreport.belta.by/pioneer

Гэтай даце шмат увагі надалі дзяржаўныя СМІ, нямала праведзена прынагодных афіцыёзных мерапрыемстваў. А галоўнае — да гэтай кампаніі непасрэдна далучыўся і сам Лукашэнка, правёўшы сустрэчу з актывам сучасных беларускіх піянераў і адзначыўшы пры гэтай нагодзе, што ўскладае вялікія надзеі на адбудову колішняй савецкай сістэмы, скіраваную на ідэалагічную індактрынацыю моладзі:

«Трэба сур'ёзна адбудаваць працу піянерскай арганізацыі і ў цэлым нашай моладзевай арганізацыі. Самы вялікі недахоп, што піянеры і піянерская арганізацыя слаба прывязаныя да моладзевай арганізацыі, БРСМ, а яны не вельмі цікавяцца вашым жыццём. У нас было жалезна: камсамольцы — гэта старэйшы брат. Арганізоўваюць, вядуць за руку. Гэта значыць з піянераў гадавалі новае пакаленне моладзі».

Прычыны такой зацікаўленасці праблемай з боку Лукашэнкі зразумелыя: утрымліваючы ўладу пры дапамозе жорсткіх рэпрэсій, ён усё ж такі разумее, што на ідэалагічным полі змаганне па-ранейшаму прайграе.

Кажучы словамі расійскага класіка, у няўдзячнага правадыру насельніцтва «разруха ў галовах», і з дарослымі людзьмі нешта з гэтым зрабіць ужо складана. Можна гвалтам прымусіць іх трымаць свае думкі пры сабе, але прымусіць шчыра перакавацца наўрад ці магчыма. Таму і даводзіцца сядзець на штыхах і ляцець на адным крыле, што не вельмі камфортна.

Але, можа, калі з дарослымі так не зраслося, то ўдасца вылепіць не кан’юнктурна, а ідэйна верных рэжыму людзей з цяперашніх дзяцей, калі правільна паставіць ідэалагічную працу з імі? Калі сістэма, як памятае і сам Лукашэнка, даволі спраўна, пакуль унутраныя і знешнія ворагі ўсё не развалілі, працавала ў савецкі час, то чаму не можа цяпер? Можа, проста арганізацыйна ўсё няправільна цяпер наладжана, а калі скалькаваць мінулы досвед і прымяніць яго ў цяперашніх умовах — то ўсё запрацуе?

Фота: specreport.belta.by/pioneer

На самай справе не запрацуе. Бо для таго, каб працавала, недастаткова фармальнага дурэння галоваў у школах, трэба каб быў больш салідны падмурак. Які ў савецкі час быў практычна да самага канца СССР, і на ім усё трымалася. Цяпер жа ніякага падмурка няма, ідэалагічная праца павісае ў паветры.

Праілюструю гэтую думку ўласным аўтабіяграфічным досведам. Маё ранняе дзяцінства прыпала на 1980-я гады, калі камуністычная сістэма ўступіла ў фінальную стадыю свайго крызісу. Да яе краху пачалі ўжо адлічвацца апошнія гады, хоць тады пра гэта яшчэ амаль ніхто не здагадваўся. Менавіта ў гэты час я пачаў пазнаваць свет, пайшоў у школу і ўвогуле, кажучы па-навуковаму, уступіў у працэс сацыялізацыі. На тым раннім этапе яна праходзіла ва ўмовах, мала адрозных ад іншых савецкіх дзяцей.

І прыгадваючы тыя часы, мушу прызнаць, што сістэма дзіцячай ідэалагічнай індактрынацыі нават тады, на самым-самым закаце камуністычнай сістэмы, дзейнічала даволі няблага. Памятаю сваё — і не толькі сваё — тагачаснае некрытычна станоўчае стаўленне да Леніна, савецкай улады, камуністычнай партыі, Кастрычніцкай рэвалюцыі, «Вялікай айчыннай вайны» і падобнага.

Усплывае, напрыклад, у памяці, як падчас нейкіх спрэчак сярод маіх аднагодкаў, калі адзін сумняваўся ў праўдзівасці словаў іншага, то ён мог выгукнуць: «Леніным пакляніся!» І гэта быў адзін з найбольш моцных відаў клятвы. Дзяўчынкі-першакласніцы ці нават дашкольніцы спакойна маглі прачытаць на школьным ранішніку вершык накшталт «Я маленькая девочка, я в школу не хожу, я Ленина не видела, но я его люблю». Ніхто з гэтага не смяяўся, успрымалася як належнае. Не кажучы ўжо пра тое, што да апошніх гадоў СССР захоўваліся ўсе акцябрацка-піянерскія рытуалы, прытым значкі з юным Ільічом і чырвоныя гальштукі насіліся не абавязкова з-пад палкі.

Нельга сказаць, што гэта ўсё засвойвалася трывала і перажыло выпрабаванне часам ды зменай эпох. Акурат не — ніхто з маіх тагачасных сяброў-знаёмых гэтыя ідэалы, наколькі я ведаю, у дарослае жыццё не панёс. Але ў той час гэта хоць і павярхоўна, але засвойвалася, і даволі арганічна, без унутранага супраціву і катэгарычнага адрынання.

Чым гэта можна патлумачыць? Рэч у тым, што тагачасныя поспехі ў індактрынацыі дзяцей грунтаваліся на вельмі магутнай дзесяцігоддзямі да таго закладанай базе. Культ Леніна і вера (хоць і нетрывалая) у перавагі савецкага ладу сярод познесавецкіх дзяцей не была вынікам толькі таго, што ім нешта ў галаву свядома ўбівалі «спецыяльна навучаныя людзі» накшталт ідэолагаў ці ваенрукоў.

Гэта ўсё, вядома, прысутнічала таксама, але галоўнае было ўсё ж у іншым. А менавіта ў тым, што падобны антураж атачаў дзіця ад самага нараджэння і распаўсюджваўся на ўсіх узроўнях, ён быў проста разліты ў паветры.

Фота: specreport.belta.by/pioneer

Дзіцячыя кніжачкі і больш сур’ёзныя кнігі «для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту», песні, мульцікі, фільмы і перадачы, газеты, часопісы… Не, далёка не ўсё тады было заідэалагізаванае. Нельга сказаць, што любая дзіцячая кніжка ці любы мульцік былі пра Леніна і камуністычную партыю. Большасць, вядома, не. Але нямала было і дзіцячага кантэнту, у якім ідэалогія так ці іначай прысутнічала. Прытым яна не заўсёды была грубай і навязлівай, часта дзейнічала ўскосна, спакваля.

А паколькі ідэалагічны кантэнт быў у той час якасны, то ён рабіўся і часткай масавай культуры. Спакойна можна сабе ўявіць, як тагачаснае дзіця напявае сабе пад нос «пусть всегда будет солнце…» ці «что тебе снится, крейсер «Аврора»…» Не таму, што ў ягонай галаве стрэмкай сядзіць жаданне пад сцягам камуністычнай партыі змагацца за мір ва ўсім свеце ці быць верным ідэалам Кастрычніка. Проста таму, што песні падабаюцца самі па сабе. Я сам з таго часу безліч усяго такога ведаю на памяць, хоць адмыслова, здаецца, ніколі не вучыў.

Важна тое, што тыя ж творы літаратуры і мастацтва, пад уплывам якіх проста дзеці рабіліся дзецьмі савецкімі, часта былі створаныя людзьмі безумоўна таленавітымі, не былі графаманіяй. І не заўсёды яны былі вынікам чыстай кан’юнктурнасці, калі аўтар піша твор на замову пра тое, у што сам анітрохі не верыць. Адпаведна ў творах тых была нейкая іскра, якая калі не запальвала і натхняла на подзвігі, то прынамсі спрыяла таму, каб прачытанае, прагледжанае ці праслуханае клалася цаглінкай у агульную светапоглядную пабудову.

Характэрна таксама, што значная, калі не большая частка таго ідэалагічнага комплексу, на якім нас выхоўвалі, тая ж «ленініяна», былі створаныя задоўга да нараджэння спажыўцоў прадукцыі, часта за некалькі дзесяцігоддзяў. Тым не менш, тыя ж дзіцячыя кніжкі нармальна чыталіся і не ўспрымаліся як штосьці безнадзейна састарэлае. Напрыклад, пры чытанні ў дзяцінстве гайдараўскага «Цімура і яго каманды» не думалася пра тое, што гэта ўсё створана амаль за паўстагоддзя да таго і ўжо не актуальнае.

Свет тады не мяняўся настолькі імкліва, як цяпер, і розніца паміж пакаленнямі хоць была, але не настолькі вялізная і выразная, як пазней, калі грамадства і ў нашых шыротах пачало трансфармавацца з індустрыяльнага ў постіндустрыяльнае.

Таму творчасць старых аўтараў, якія пісалі свае творы тады, калі ідэя была яшчэ жывой і яны самі ёй гарэлі, магла без праблем успрымацца новымі пакаленнямі без ніякай адмысловай прынукі. І пры гэтым прынамсі часова захоўвала сваю энергетыку. Што ідэалагічную скарбонку несумненна ўзбагачала і ўзмацняла.

Такім чынам, напрыканцы Савецкага Саюза камуністычная ідэалогія ўжо была ў глыбокім крызісе, з якога ў выніку так і не выйшла, але сістэма індактрынацыі дзяцей дзякуючы магутнай папярэдне закладзенай базе яшчэ адносна спраўна працавала па інерцыі. Хоць уратаваць сістэму гэта ўжо не магло, яе супярэчнасці аказаліся нашмат мацнейшымі. І калі на хвалі перабудовы ў краіну прыйшлі галоснасць і плюралізм, дзеці не толькі клясціся Леніным, але і думаць пра яго адразу перасталі. Бо сама па сабе сістэма працы з дзецьмі хоць яшчэ і працавала ды нейкую першасную базу закладала, але развіць і замацаваць вынікі гэтай працы ўжо не было як.

Фота: specreport.belta.by/pioneer

Ці можна гэта самае, хоць не з такім размахам, але ўсё ж не чыста фармальна, а цалкам рэальна адрадзіць у цяперашняй Беларусі? Можа, мабілізаваўшы сілы, Лукашэнка разам са сваёй камандай здолее, калі ўжо старэйшыя пакаленні яму «здрадзілі», праз школу эфектыўна ўзяць пад кантроль дзяцей і моладзь хоць бы так, як гэта было ў познесавецкія часы, пакуль сістэму не ўзарвалі галоснасць і плюралізм? Мне здаецца, што гэта вельмі малаверагодна, бо, як той казаў, ёсць нюанс.

Сітуацыя тады і цяпер карэнным чынам адрозніваецца тым, што калі ў познім СССР камуністычнае кіраўніцтва мела ў руках ужо гатовую, максімальна разгалінаваную ды адпрацаваную і адшліфаваную пакаленнямі сістэму, якая да таго ж дзейнічала ва ўмовах фактычнай адсутнасці канкурэнцыі, то Лукашэнку яе трэба ў крызісных умовах толькі ствараць. Прытым ствараць пры адсутнасці жывой ідэалогіі, якой гарэлі б хоць бы самі ідэолагі. Бо калі не будуць гарэць яны самі — то не запаляць і іншых.

Фота: specreport.belta.by/pioneer

Плюс трэба ствараць не фармальную, а рэальна дзейную інфраструктуру накшталт савецкай — каб дзеці даведваліся пра тое, што Лукашэнка круты, а створаная ім сістэма самая-самая не толькі з выступленняў перад імі цётачак з начосамі і бравых запрошаных гасцей з ваенкаматаў і пракуратур, а з крыніц, цікавых і аўтарытэтных для іх саміх. То-бок калі ідэалагічная праца вядзецца не толькі ў школе, але і па-за ёй, а галоўнае — прынамсі некаторыя элементы ідэалогіі спажываюцца ў працэсе штодзённага жыцця і добраахвотна, бо гэта проста цікава.

Рэанімаваць старую савецкую базу, каб абаперціся на яе, не атрымаецца — яна безнадзейна састарэла і для сучасных дзяцей непрыдатная.

Не будуць сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі, нават з піянерскімі гальштукамі на шыі, чытаць і браць за прыклад «Цімура і яго каманду»: гэта твор з іншай, бязмежна далёкай ім эпохі. І іншыя яшчэ хоць крыху цікавыя нашаму пакаленню нават таленавітыя кнігі чытаць не будуць, і піянерскія кінафільмы, папулярныя ў савецкія часы, таксама іх не захопяць.

Для таго, каб дзяржаўная прапаганда мела выхад на маладое пакаленне, трэба ўмець яе падаваць праз сучасныя платформы — тыя, дзе моладзь бавіць вольны час. А з гэтым праблемы. Можна паехаць самому Лукашэнку ў школу правесці ў дзяцей «урок памяці» ці паслаць туды ж з гэтай самай мэтай умоўную Наталлю Іванаўну Качанаву. І нават сагнаць туды дзяцей, якія пад наглядам настаўніка будуць гадзіну цярпліва і паслухмяна ўсё, што ім гавораць, слухаць.

Але ў той жа час ніяк не прымусіш дзіця ўжо без настаўніка і цалкам добраахвотна глядзець запіс з Лукашэнкам ці Качанавай на Ютубе. У моладзі — свае куміры, і іх немагчыма стварыць адміністрацыйна, калі гэта ім нецікава. І сілай ды рэпрэсіямі тут нічога не даб’ешся, як бы ўлады не верылі ў іх універсальнасць ды цудадзейнасць.

Тэарэтычна можна пры дапамозе такога ўніверсальнага і цудадзейнага, на думку нашых уладаў, механізму, як сіла і гвалт, прымусіць умоўнага Улада Бумагу ці якога іншага папулярнага сярод моладзі блогера гнаць на сваім звышпапулярным канале праўладны кантэнт. Але калі кантэнт гэты будзе кандовым — а іншым пад прымусам ён быць і не можа, — то гэта прывядзе толькі да страты гэтым каналам папулярнасці і пераходам карыстальнікаў да іншых, больш жывых і цікавых канкурэнтаў.

Стварыць жа нешта канкурэнтаздольнае на гэтым полі самім прыхільнікам улады яўна не пад сілу. Мёртвая ідэалогія апрыёры не можа нарадзіць нічога жывога. Практыка папярэдніх дзесяцігоддзяў паказвае, што ўсе спробы стварыць нешта рэальна цікавае і прывабнае ў інтэрнэце з разлікам на масавую моладзевую аўдыторыю заўсёды завяршаліся адным — «асваеннем» бюджэту і пшыкам на выхадзе.

Фота: specreport.belta.by/pioneer

Калі нешта з прадуктаў і здабывала адносную папулярнасць — то толькі як узор лютага трэшу, які перапошчвалі толькі каб парагатаць. Ніякіх перадумоў для таго, каб сітуацыя змянілася, улічваючы тое, што і сам кіраўнік рэжыму, і ягоныя галоўныя паплечнікі — людзі з мысленнем мінулага стагоддзя, няма.

Таму і надалей давядзецца гэтаму рэжыму ляцець на адным, рэпрэсіўным крыле. Прымайстраваць да яго другое, ідэалагічнае — задача невыканальная. Тым больш калі паміж транслятарамі і аўдыторыяй — ментальная прорва.

«Сказаў, каб самі піянерыліся». Хлопчыка не прынялі ў піянеры, бо не купіў у школе гальштук

Клас
52
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
Сумна
1
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства». Гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 9
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
У ЖК «Пірс» у Ратамцы пабудавалі канал, але ён не працуе. У чым прычына? 1
Henkel выставіў на продаж актывы ў Расіі і Беларусі
«Беларускі Гаюн»: У Зябраўцы стаіць 10-14 зенітна-ракетных комплексаў С-400 «Трыумф» 4
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
У «ДНР» агучылі абвінавачанне яшчэ пяцярым іншаземцам. Траім з іх пагражае смяротнае пакаранне
«Адольф» з «Беларусьфільма». Хто такія «кантралёры за лаяльнасцю»? ВІДЭА 1
За ўпаляваных дзікоў не будуць плаціць грошы, але і выкарыстоўваць не забараняюць
Усяго патроху
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі
Адзін толькі позірк на мора аказвае лячэбны эфект. І вось чаму 1
На турзлёце ў Оршы прайшоў конкурс бодзі-арту ФОТЫ 8
Парася, якое ўчора бачылі ў цэнтры Маладзечна, прабегла 20 кіламетраў  3
У баранавіцкай электрычцы правезлі казу ў памперсе 3
Wildberries сталі «Ягадкамі». У беларускай версіі пакуль без зменаў 2
Алег Дзерыпаска падаў у суд на Алега Цінькова за абразы. Ён патрабуе 2 мільярды расійскіх рублёў 2
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
У Магілёве тры грузавыя вагоны сышлі з рэек ФОТА
Больш за 5 праміле. У Салігорску жанчына трапіла ў ДТЗ практычна ў каматозным стане
У Малінаўцы чалавек запусціў пляшкай у акно тралейбуса і пацэліў
У Гродне дзяўчаты заснулі на пляжы і атрымалі апёкі 2-й ступені
У Зябраўцы мужчына ганяўся з цаглінай за будаўнікамі 1
У Доме-музеі I з'езда РСДРП у Мінску быў пажар 2
У Баранавічах на вадзе выратавалі цэлую сям'ю
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 1
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 2
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць 7
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
Эканоміка
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 1
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 2
Роўна год у Мінску не рэгіструюць ІП
Пад Брэстам з'явяцца высокатэхналагічныя цяпліцы, якія не маюць аналагаў у Беларусі 1
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
«Наша Ніва» шукае відэамантажора для ютуба і сацсетак 1

Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
Гісторыя
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 5
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Культура
Глядзіце, які стылёвы гадзіннік выпусціў «Луч» сумесна з брэндам адзення ZNWR 9
Памерла Алена Кошкіна
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga 4
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 2
Амерыканскія чыноўнікі распавялі, як ЗША спрабавалі пераканаць Пуціна не нападаць на Украіну 2
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 2
Шатландыя стане першай краінай у свеце, якая бясплатна прапануе насельніцтву сродкі жаночай гігіены
Эстонія рыхтуецца забараніць уезд грамадзянам Расіі, якія атрымалі візы ў іншых краінах ЕС 2
Маск паведаміў, што збіраецца купіць «Манчэстэр Юнайтэд», а потым напісаў, што гэта жарт
Турцыя пачала сваю «спецаперацыю» ў Сірыі 12
Галоўнае
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 1
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 2
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 10
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 2
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 2
Амаль усё жыццё працаваў з лесам, дачка вядзе сацсеткі па-беларуску. Што вядома пра новага кіраўніка спраў Лукашэнкі 2
Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне 2
Усяго патроху
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 1
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Чэргі з легкавікоў на мяжы б'юць рэкорды. Колькі часу займае праезд? 3
Фота / Відэа
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 33
Апытанка
Самае чытанае
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 5
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 33
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага
Гарачыя тэмы
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 16
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх