Грамадства

«Украінскія ўдзельнікі зняліся праз немагчымасць удзельнічаць разам з грамадзянамі Расіі». Арганізатары PRADMOVA пракаментавалі змены ў праграме 

Днямі мы пісалі пра тое, што арганізатары сёлетняга фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA сутыкнуліся з хваляй абурэння. У першую чаргу гэта было звязана з запрашэннем вядомага расійскага кінакрытыка Антона Доліна падчас вайны ва Украіне. У выніку каманда ўзяла тайм-аўт у камунікацыі і сёння апублікавала абноўленую праграму. Мы ж папрасілі арганізатараў дадаткова адказаць на пару пытанняў.

Архіўнае фота: фэйсбук фестывалю

У афіцыйным каментары арганізатары выбачыліся за «канчаткова няўзгодненыя пункты праграмы» і «за іх заўчасную публікацыю», падкрэслілі, што выступаюць супраць вайны, дыскрымінацыі і цэнзуры:

«Мы лічым недапушчальным выключэнне ўдзельнікаў з праграмы на падставе іх нацыянальнасці, этнічнага паходжання, мовы, колеру скуры ці рэлігійных перакананняў. Мастацтва не ведае межаў і мусіць быць даступным людзям незалежна ад праблемаў палітычнага ці міжнароднага характару».

Афіцыйная пазіцыя ў сацсетках PRADMOVA

Пры гэтым з праграмы зніклі некаторыя раней анансаваныя ўдзельнікі. Так, у ёй не стала імпрэзаў беларусаў Ганны Севярынец і Алеся Плоткі, Максіма Жбанкова. Зніклі таксама імёны ўдзельнікаў ад украінскага боку: паэта і перакладчыка Вячаслава Лявіцкага, харкаўскага плэйбэк-тэатра «Вахцёры» і яшчэ шэрагу выступоўцаў з Украіны. 

Як патлумачылі «прадмоваўцы», зроблена гэта было выключна па жаданні саміх удзельнікаў.

«Удзел у фестывалі з'яўляецца вольным: мы з паразуменнем прымаем як жаданне падаць заяўку, гэтак і адмовіцца ад яе. Украінскія ўдзельнікі прынялі рашэнне зняцца з праграмы праз немагчымасць удзельнічаць у адной праграме (нават на розных гарадах-пляцоўках) з грамадзянамі Расіі. Нам шкада, што сітуацыя склалася такім чынам, і хацелася б пазбегнуць эмацыйных заяў па гэтым балючым пытанні. Аднак мы сыходзім з беларускага досведу, які паказвае: нельга заўсёды ставіць знак роўнасці паміж рэжымамі і грамадзянамі.

Мы працягнем паслядоўна выступаць за як мага хутчэйшае сканчэнне вайны ва Украіне і прыцягненне да адказнасці злачынцаў. Мы будзем рабіць гэта незалежна ад чыёй-небудзь персанальнай прыхільнасці ці варожасці», — патлумачылі «Нашай Ніве» знікненне згаданых імёнаў з праграмы ў прэс-службе PRADMOVA.

Выглядае на тое, што прадстаўнікі з Беларусі адклікалі свае заяўкі таксама праз салідарнасць з украінцамі.

Культуролаг Максім Жбанкоў, напрыклад, адрэагаваў на сітуацыю наступным чынам:

«Мяне хвалюе не тое, што я не Долін. Мяне злуе тое, што рускія стравы падаюць з захапленнем і павагай. Што неспадзяваны рускі тут варты адмысловага сольнага вечара. Што ўкраінцы ў адказ на рускі дэсант з праграмы пайшлі — а арганізатары гэтага як бы і не заўважылі. Што беларускія сеткавыя каментатары выбухнулі хваляй усхваляваных каментаў — а аргкамітэт аддаў перавагу і тут напышліва адмахнуцца з адмазкай «мы супраць культуры забарон». Што не так? Перавод стрэлак. Чароўны ход: паклікаць у лодку стромны люд, а вы ўжо выбірайце самі: радавацца, трываць ці скакаць у ваду. Ваш выбар. Мы ні пры чым. Мы шануем вашу свабоду.

Варыянт лепш адбіраць пасажыраў? Няма такой опцыі! Затое можна ганарліва паведаміць: «Ніхто не быў выключаны з праграмы паводле жадання арганізатараў». І хоць задушыцеся са сваёй беларусацэнтраванасцю, русафобы няшчасныя».

Абвінавачванні ў «прарасейскасці» праграмы, незразумелай для беларускага фестывалю, арганізатары лічаць неабгрунтаванымі.

«Сапраўды, у праграме ёсць расейскія культурныя дзеячы, але кожны можа сам палічыць, які гэта адсотак ад усіх імпрэз. На тых жа падставах нас можна папракнуць у польска— альбо літоўска-цэнтрычнасці. 

Што тычыцца запрашэння Антона Доліна. Мы ставімся да яго як да кінакрытыка, які пісаў пра беларускія фільмы, знятыя на вострыя для Беларусі тэмы, што можа быць цікава беларускай аўдыторыі ў Вільні. З гэтай нагоды ён і быў запрошаны на фестываль».

У абноўленай праграме кінакрытык Антон Долін выступіць па тэме беларускіх пратэстаў і стане мадэратарам абмеркавання фільмаў «Courage», «Мара», «Калі кветкі не маўчаць» і «MINSK».

Асобна арганізатары спыніліся на папулярных беларускіх аўтарах, якіх чакалі ў праграме: 

«Калі казаць, напрыклад, пра Таццяну Заміроўскую, мы заўсёды радыя бачыць яе сярод удзельнікаў. Віктар Марціновіч быў запрошаны, але не змог далучыцца да праграмы праз сямейныя абставіны. Абодва аўтары былі гасцямі мінулага фестывалю».

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA з абноўленай праграмай стартуе 4 чэрвеня. У гэтым годзе ён мусіць прайсці адразу ў некалькіх гарадах — Тбілісі, Кракаве, Варшаве, Вільні, а таксама анлайн.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Як выпадковае знаёмства ў гей-клубе скончылася гучным забойствам. Новыя дэталі па справе беларуса, які 25 гадоў таму зарэзаў прадзюсара ў Маскве6

У Беларусі за 5 тысяч рублёў прадаюць 200-рублёвую банкноту. У яе вельмі незвычайны брак1

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства3

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць