Аўто

Ford Escort за $1600, Ford Mustang за $39 000… Купляем кабрыялет на лета

У першыя выходныя лета «Наша Ніва» вырашыла паглядзець, якія кабрыялеты ёсць у продажы.

Ford Escort, які не трэба варыць

Для таго, каб стаць уладальнікам аўто з адкідным верхам, зусім не абавязкова мець шмат грошай. Самыя танныя кабрыялеты з выстаўленых на продаж у Беларусі каштуюць менш за 2000 даляраў.

Так, напрыклад, за 1600 $ прадаецца Ford Escort Cabrio пятай генерацыі. Аўтамабіль 1993 года выпуску, пад капотам у яго бензінавы рухавік аб'емам 1,6 літра. Заяўлены прабег — 200 тысяч кіламетраў. На жаль, аўтамабіль багаты на элементы так званага «аграцюнінгу».

«Па тэхнічнай частцы ўсё ў парадку. У афарбоўцы не мае патрэбы, варыць не трэба, усе пытанні па тэлефоне, торг рэальнаму купцу», — гаворыцца ў апісанні. 

Таксама прадавец просіць не званіць з прапановамі «куплю за 600», а перакупаў — яго не турбаваць.

Купэ-кабрыялет Peugeot 

У цэнавым сегменце 3000—4500 даляраў больш за ўсё прапаноў сярод Peugeot 206. 

Адно з такіх аўто прадаюць у Мінску, за машыну 2002 года выпуску просяць 4150 $. Калі верыць апісанню, то пазбавіцца ад аўто са складным дахам уласнік вырашыў выключна праз тое, што гэтая машына ў яго сям'і вельмі рэдка выкарыстоўваецца. 

У параўнанні з папярэднім варыянтам, дах у гэтага кабрыялета цвёрды — такія аўто яшчэ называюць купэ-кабрыялетам. 

«Амерыканец» на газе

Наступная даволі папулярная марка і мадэль кабрыялетаў — Chrysler Sebring. Гэтыя амерыканскія кабрыялеты нашмат большага памеру, таму дыяпазон выкарыстання ў іх шырэйшы за Peugeot 206.

Звычайна кабрыялеты выкарыстоўваюць як дадатковы аўтамабіль, таму і прабегі ў іх меншыя, але выглядае, што ёсць і выключэнні. 

Так, напрыклад, у Жабінцы за 3690 даляраў прадаюць Chrysler Sebring з газавым абсталяваннем. Наяўнасці ГБА і стану кузава прадавец надае асаблівую ўвагу. 

«Газавы балон здымалі і аддавалі на апрасоўку, цяпер ёсць дазвол на 3 гады. Калі здымалі балон, было відаць нішу пад запаску, з ёй усё добра, усё ў завадской апрацоўцы, без пытанняў», — апісвае стан аўто прадавец.

Аўтар аб'явы адзначае, што аўтамабілем карыстаецца жонка.

«Па аўто, канешна ж, ёсць дробныя хібы, не настолькі важныя», — дадае ўласнік у аб'яве. Ён гатовы таргавацца.

Chrysler на «чырвоных» нумарах

Сярод адносна папсовых Chrysler Sebring прадаецца адзін Chrysler Le Baron 1993 года выпуску. 

Пад капотам 3 літры з «аўтаматам», заяўлена 188 000 км прабегу. Нягледзячы на немалы ўзрост, у аўтамабіля ёсць кандыцыянер, падушкі бяспекі, электрапакет і круіз-кантроль.

З дадатковай інфармацыі — толькі тое, што аўто знаходзіцца ў выдатным стане. Просяць за кабрыялет родам з 1990-х 4750 $. Цікава, што на машыне да гэтага часу засталіся чырвоныя нумары.

Звычайны Mercedes з пантовымі шыльдзікамі

Роўна ў 5000 даляраў ацэнены Mercedes-Benz CLK 2000 года выпуску.

Пад капотам у 22-гадовага Mercedes 2-літровы рухавік, які працуе ў пары з механічнай каробкай перадач. Нягледзячы на даволі сціплы рухавік, на шыльдзіку пазначана, што гэта не самы звычайны CLK з двума літрамі, а цэлы 5,5 ды яшчэ і AMG.

Заяўлены прабег — 300 тысяч кіламетраў, пры гэтым крэсла кіроўца ўжо перацягнута свежым матэрыялам.

Прадавец адзначае, што аўтамабіль абслужаны і знаходзіцца ў добрым стане, але, тым не менш, ёсць маленькія праблемкі.

Рэдкі «швед» у арыгінальным абвесе

Аматары рэдкіх аўто могуць звярнуць увагу на Saab 9-3. За сапраўды рэдкі кабрыялет 1999 года выпуску просяць амаль 7000 даляраў. 

Прадавец звяртае ўвагу на добры стан аўтамабіля, арыгінальны абвес і скураны салон фірмы Viggen.

Гледзячы па фота, аўтамабіль сапраўды знаходзіцца ў годным стане. Заяўлены прабег — 241 тысяча кіламетраў. У аўто новыя шыны і акумулятар.

BMW, ад якой застаўся толькі кузаў

Сярод аўто са складным дахам ёсць і некалькі BMW. Самы танны з іх ацэнены ў 12 тысяч даляраў, прычым аўтар аб'явы адразу папярэджвае, што зніжка нават не абмяркоўваецца.

Столькі просяць за 22-гадовы BMW e46, які за 8 год знаходжання ў адных руках пацярпеў шэраг дапрацовак. 

«Валодаю машынай больш за 8 гадоў, за гэты час ад першапачатковай застаўся толькі кузаў, усё астатняе было заменена / палепшана / дапрацавана», — гаворыцца ў апісанні.

Ford Mustang у асартыменце

Калі мы будзем разглядаць больш свежыя аўтамабілі (2015 год і маладзейшыя), то сутыкнемся з тым, што амаль усе яны каштуюць ад 20 тысяч даляраў. 

Абсалютным лідарам па колькасці прапаноў з'яўляецца Ford Mustang. З 48 кабрыялетаў не старэйшых за 7 гадоў 23 складаюць менавіта Ford.

Самыя танныя Ford Mustang VI у кузаве кабрыялет прадаюцца па цэнах ад 25 тысяч даляраў, у той час як самыя дарагія — за 35—39 тысяч. Заўважна, што, нягледзячы на вялікую розніцу ў цэнах, усе Ford Mustang, якія ёсць у продажы цяпер, з рухавіком аб'емам 2,3 літра.

Чытайце таксама: Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць

Беларусы застануцца без новых Volkswagen? 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць