Свет

«Няма на што хаваць». У расійскіх рэгіёнах столькі пахаванняў забітых ва Украіне, што не вытрымліваюць мясцовыя бюджэты

Хаця расійскія ўлады заявілі, што іх краіна «мінімізавала страты ва Украіне за кошт змены тактыкі» і столькі вайскоўцаў, як раней, там ужо не гіне, аналіз дзяржзакупак у рэгіёнах сведчыць, што гэта не так. Нават у маленькіх гарадах закупляюць сотні крыжоў, вянкоў і таблічак — тэлеграм-канал «Можем объяснить» прааналізаваў з'яву.

Свежыя магілы ў Варонежы: на могілках для іх вылучаныя асобныя шэрагі. Крыжы і надпісы — аднатыпныя, то-бок пахаванне арганізоўвалі ўлады, а не родныя. Усе фота: mozhemobyasnit / Telegram

Пахаванне салдат з бедных сем'яў або тых вайскоўцаў, хто асабліва вызначыўся, бяруць на сябе гарадскія і раённыя ўлады. Гэта заўважна па тыповым афармленні магіл тых, хто загінуў ва Украіне, і казённым надпісе «Вечная памяць».

Па даных дзяржзакупак, прааналізаваных «МО», нават у невялікіх населеных пунктах патрабуюцца сотні прадметаў рытуалу.

«МО» прыводзіць прыклады:

Самы маленькі ў спісе — пасёлак Аніна пад Варонежам, усяго 3 тысяч жыхароў. Яго адміністрацыя закупіла 200 пахавальных камплектаў.

Горад Лабытнагі. Колькасць насельніцтва — 26 тысяч. Закупілі  110 крыжоў.

Ханты-Мансійск. Горад з насельніцтвам у 97 тысяч. Закупілі  230 надмагільных канструкцый.

Северадзвінск — 190 тысяч жыхароў. Закупілі 200 крыжоў.

Горад-мільённік Перм. І крыжоў больш — 970.

Обнінск. 1000 таблічак і шмат іншага (амаль на 2 млн рублёў). Плюс асобная закупка на 734 крыжы.

Пугачова Саратаўскай вобласці: усяго 40 тысяч жыхароў і 755 крыжоў (адна закупка, і другая).

Энгельс, тая ж вобласць: 210 тысяч жыхароў і 800 камплектаў для пахавання.

Сімферопаль — адразу 1000 камплектаў адным лотам!

І гэта далёка не ўсё выдаткі. Улады масава закупляюць і месцы на могілках.

Чыноўнікі, абласныя і мясцовыя, не толькі арганізуюць пахаванне, але і ўдзельнічаюць у іх (цырымоніі праводзяцца таемна), піша «МО». Як распавёў адзін з іх выданню,

хаваць цяпер за кошт мясцовых бюджэтаў прыходзіцца так шмат мужчын, што ўжо адчуваецца недахоп сродкаў: «Няма на што хаваць».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей11

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей11

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць