Учора, 7 ліпеня, з папраўчай калоніі № 22 (Воўчыя норы) на волю выйшаў палітзняволены мастак з Віцебска Уладзіслаў Макавецкі, паведамляе «Вясна».
Макавецкага абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года падчас вулічнага шэсця ў Віцебску ён перашкаджаў законным дзеянням пацярпелых, схіляў іх да змены характару гэтай дзейнасці, замахваўся на міліцыянера Фядотава «рукамі і нагамі», спрабаваў нанесці яму траўмуючае ўздзеянне, вусна пагражаў яму. Таксама міліцэйскай гумовай палкай, якую падняў з зямлі, замахнуўся ў бок Пятроўскага.
16 снежня суд у Віцебску прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў») і асудзілі да 2 гадоў калоніі.
Каментары