Меркаванні77

Харары: У пасведчанні аб смерці Расійскай Імперыі будзе ўпісана не імя Гарбачова, а імя Пуціна

Юваль Ной Харары — ізраільскі гісторык і футуролаг. Ён быў упэўнены, што будучыня будзе моцна адрознівацца ад мінулага, і праблемы там зусім іншыя. Але здарылася неспадзяванае. Праблемы мінулага, пра якія чалавецтва стала забывацца, — вайна, пандэмія, голад, вярнуліся. Пра гэта Міхаіл Зыгар пагаварыў з Харары. Пераказваем галоўнае.

Пра ролю ваеннага бюджэту ў лёсе чалавецтва

Азіраючыся на 10—20 гадоў таму, мы бачым, што многія дасягненні чалавецтва ў ахове здароўя і перадавых тэхналогіях сталі магчымымі дзякуючы таму, што ваенныя бюджэты былі невялікія па гістарычных мерках. На працягу большай часткі гісторыі самым вялікім артыкулам выдаткаў дзяржаў быў ваенны бюджэт — армія, флот, крэпасці. Большая частка грошай ішла туды. Людзі амаль нічога не трацілі на адукацыю, ахову здароўя і сацыяльнае забеспячэнне.

А ў пачатку ХХІ стагоддзя было дзіўна бачыць, што абаронны бюджэт развітых краін складаў 5—7%, што з'яўляецца гістарычным мінімумам. Гэта вызваліла шмат сродкаў, якія можна было ўкладаць у школы, бальніцы і г. д.

А цяпер усё вяртаецца. Грошы, якія маглі пайсці настаўнікам, медсёстрам, ідуць на танкі.

Тое, як Пуцін пабудаваў сваю ваенную машыну, стала магчымым дзякуючы таму, што шмат гадоў ён недаўкладаў у ахову здароўя, адукацыю, дабрабыт народа і траціў грошы часткова на будаўніцтва сваіх палацаў, а часткова на стварэнне танкаў і ракет.

Цяпер мы бачым, што ўсё больш краін таксама перакідаюць грошы на ваенны бюджэт. Таму што ў іх няма выбару. Гэта гонка на выжыванне. Па ўсім свеце мы бачым эфект снегавога кома. Калі Пуціну не дадуць перамагчы, калі ён прайграе вайну, у нас ёсць надзея прадухіліць гэты эфект снегавога кома. Калі ён выйграе, то мы ўбачым усё больш і больш пуціных па ўсім свеце — тых, хто будзе лічыць магчымымі такія паводзіны.

Калі Пуцін прайграе, дыктатары па ўсім свеце зразумеюць, што такія паводзіны яны не могуць сабе дазволіць, таму што гэта дорага абыходзіцца.

Але мы не можам прадказаць будучыню, таму што яна не вызначаецца законамі гісторыі. Яна вызначаецца рашэннямі, якія прымаюць людзі. 

Вынік вайны для Пуціна прадвызначаны

Пуцін ужо прайграў, якой бы паспяховай ні была яго ваенная аперацыя.

Зыходзячы з заяўленай мэты «ваеннай аперацыі», яе мэтай было знішчэнне ўкраінскага народа. Пуцін надумаў, што ўкраінскай нацыі не існуе, што ўкраінцы, па яго думку, гэта на самай справе рускія, якія хочуць быць часткай Расіі. Ёсць толькі маленькая банда нацыстаў на чале з габрэем, якая перашкаджае гэтаму.

З гэтай фантазіі вынікала, што яму проста неабходна ўварвацца ва Украіну і што на працягу 24 гадзін Зяленскі ўцячэ, украінская армія здасца, а ўкраінскі народ будзе з кветкамі сустракаць рускія танкі.

І Пуцін адновіць расійскую імперыю Сталіна, Кацярыны Вялікай, Пятра І.

Але ён пацярпеў няўдачу. Можна яшчэ заваяваць нейкую колькасць гарадоў, але сама заяўленая мэта недасяжная, таму што яна заснаваная на фантазіі.

Вы ніколі не зможаце ўзнавіць Расійскую імперыю ў Кіеве, у Львове або ў Адэсе, таму што гэтага не хоча ўкраінскі народ.

Гэта было самае вялікае пытанне, калі пачалася вайна, як адрэагуе ўкраінскі народ. І некаторыя людзі (не толькі Пуцін) думалі, што ўкраінцы нічога не будуць рабіць, што яны проста прымуць гэта, як было ў 2014 годзе ў Крыме і ў некаторых частках Данбаса.

Цяпер цалкам відавочна, што ўкраінцы не хочуць быць часткай Расіі. І гэта тое, што Пуцін не можа змяніць. Так што мару ўзнавіць Расійскую імперыю ў ранейшых межах яму проста не наканавана ажыццявіць. 

Калі ў гісторыі павінна з'явіцца імя, якое будзе ўпісана ў пасведчанне аб смерці Расійскай імперыі, гэта будзе не імя Міхаіла Гарбачова. Гэта будзе імя Уладзіміра Пуціна.

Менавіта ён знішчыў усе шанцы на аднаўленне той Расійскай імперыі. Таму што калі Гарбачоў пакідаў сваю пасаду, украінцы і рускія не былі ворагамі, яны разышліся па-сяброўску, па-сямейнаму, у іх заставаліся вельмі добрыя сувязі. 

Але цяпер Пуцін уласнымі рукамі робіць украінцаў і рускіх ворагамі на наступныя пакаленні, дамагаецца таго, каб Украіна не змагла зноў стаць часткай Расіі. 

І ў гэтым сэнсе ён ужо прайграў вайну, нават калі ў яго ўсё яшчэ ёсць ваенная моц, каб заваяваць частку ўкраінскай тэрыторыі. 

Што такое добры нацыяналізм

Нацыя — гэта нейкая выдуманая гісторыя, выдуманы канструкт, у які вераць мільёны. Нацыя — гэта адна з найлепшых гісторый, калі-небудзь створаных людзьмі, калі мы правільна яе ўспрымаем. Важнае правільнае разуменне таго, што такое нацыя і нацыяналізм.

Нацыя — гэта любоў да людзей, якія вас атачаюць, вашых суайчыннікаў, нават незнаёмых вам людзей, якія жывуць на іншым канцы краіны — напрыклад, вы гатовыя плаціць падаткі, каб вашы суайчыннікі маглі атрымліваць неабходную адукацыю і медыцыну.

Добры нацыяналізм у тым, каб плаціць падаткі. А калі выяўляецца вораг, які хоча вас забіць або заняволіць, тады вы гатовыя рызыкаваць сваім жыццём, каб абараніць іх. І гэта сапраўднае разуменне нацыяналізму і патрыятызму як любові да сваіх суайчыннікаў.

Зараз існуе няправільнае разуменне нацыяналізму як нянавісці — нянавісці да іншаземцаў і нянавісці да меншасцяў.

І тое, што мы цяпер бачым на вайне ва Украіне, — гэта менавіта сутыкненне двух вельмі розных уяўленняў аб тым, што ёсць нацыя.

Я лічу, што калі б Пуцін быў сапраўдным рускім патрыётам, ён бы ўзяў усе грошы, якія ён уклаў у танкі, ракеты і іншае, і выкарыстаў іх, каб можна было аказваць якасныя медыцынскія паслугі бедным расейцам.

Проста цяпер патрыятызм у Расіі — гэта пабудаваць танкі і пайсці бамбіць гарады суседняй краіны. Гэта не сапраўдны нацыяналізм.

Я думаю, што людзі ва ўсім свеце, калі бачаць кадры з Украіны, яны украінцам сімпатызуюць, украінцамі захапляюцца, таму што яны паказваюць добры твар нацыяналізму — людзей, якія змагаюцца і ахвяруюць сваімі жыццямі, каб абараніць сваіх суайчыннікаў ад забойства або прыгнёту замежным тыранам. 

Чаму няма сэнсу ўкраінцам аддаваць Данбас

Калі ЗША ў першыя дні вайны прапанавалі Зяленскаму эвакуявацца з Кіева, яны сапраўды не верылі, што ва ўкраінцаў ёсць хоць нейкія шанцы. Яны думалі, што рускія проста возьмуць Кіеў праз суткі ці двое і вырашылі выцягнуць Зяленскага, каб ён мог сфармаваць урад у выгнанні і працягнуць супраціўляцца звонку.

Іх уразіла, наколькі добра ўкраінцы абараняюцца, і прыйшло ўсведамленне таго, што на самой справе Украіна можа выйграць вайну і на полі бою, проста трэба дапамагчы забяспечыць яе зброяй, боепрыпасамі і грашовымі сродкамі. Гэта было дзіўным адкрыццём для амерыканцаў і НАТА. 

Украінцы вельмі добра разумеюць, што калі яны будуць весці перамовы з пазіцыі слабых, яны проста будуць усё больш адрываць ад уласнага цела і скормліваць гэтаму галоднаму мядзведзю. А рускія не спыняцца на дасягнутым, і заўсёды будзе іншая падстава, каб захапіць яшчэ больш зямлі — праз два гады, праз чатыры гады, праз шэсць гадоў. 

Ну аддасце вы 10-20 адсоткаў сваёй тэрыторыі, даможацеся спынення агню, будзе пагадненне аб міры, але наколькі гэтага хопіць? Два гады? 5 гадоў? А потым, калі Захад адцягнецца на нейкую ўнутраную барацьбу ці з'явіцца нейкая іншая магчымасць, тады рускія зноў скажуць: а часткай мірнага пагаднення было тое, што ўкраінцы паважаюць правы рускамоўнага народа ва Украіне, а цяпер яны хочуць закрыць вось гэтую газету ці яны зрабілі вось гэта ці вось тое. І гэта парушэнне мірнага пагаднення, так што мы зноў урываемся. 

Я думаю, гэта перш за ўсё пытанне даверу. Як гісторык гэта адзін з урокаў, якія я атрымаў з многіх падобных падзей у мінулым… Вельмі цяжка чытаць думкі лідара чужога ўрада — чаго ён хоча?

Першы прынцып — слухайце, што яны на самой справе кажуць. Не спрабуйце адгадаць іх схаваныя намеры. Можа быць, пазней вы знойдзеце доказы, што на самой справе яны хочуць чагосьці іншага, але ваш першы крок — уважліва іх слухаць.

Калі прытрымлівацца гэтага прынцыпу і прыслухацца да таго, што кажа сам Пуцін у сваёй аб'яве вайны 24 лютага, а затым зноў і зноў у іншых выступах на расійскім тэлебачанні, то ён кажа, што мэта — дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны. 

Ён не сказаў, што я пачынаю гэтую вайну, каб забяспечыць кантроль Расіі над Крымам і Данбасам. Не, мэта вайны — дэнацыфікацыя Украіны.

Цяпер на Захадзе людзі ад гэтага проста адмахваюцца як ад прапаганды. Не можа быць, каб ён сапраўды верыў, што нацысты кантралююць Украіну. А чаму не? Калі ён асабіста прамаўляе гэта, верце яму.

Мэта вайны — дэнацыфікаваць Украіну. Гэта значыць, што здача часткі тэрыторыі, абласцей не задаволіць яго.

І зноў жа, тут усё ўпіраецца ў гісторыю. На працягу дзесяцігоддзяў і нават у савецкі час у Расіі існаваў гэты наратыў, што найвялікшым дасягненнем краіны была барацьба і перамога над нацыстамі.

Толькі ў пяцідзясятыя ў савецкай улады ўзнікла адчуванне, што будучыня — за сацыялізмам. Так шмат было прапаганды, што будучыня за намі. Потым у шасцідзясятых-сямідзясятых аказалася, што будучыню яны выпусцілі, сацыялістычныя краіны прасядаюць, Савецкі Саюз застаецца ззаду Захаду. 

І тады яны пачалі арыентавацца не на будучыню, а на мінулае. Зноў і зноў замест слаўнай будучыні яны разважалі пра славутае мінулае, слаўную Вялікую Айчынную вайну, калі перамаглі фашыстаў, зноў і зноў. І стваралася ўражанне, што найлепшы час быў, калі мы змагаліся з нацыстамі.

Што гэта і быў найлепшы момант у нашай гісторыі. І гэта працягвалася дзесяцігоддзямі. Вы выклікаеце у людзей думку, што лепшы час быў — гэта калі мы перамаглі нацыстаў. І якая вынікае выснова? Давайце вернем гэты час, давайце зноў узновім Другую сусветную вайну, давайце ўзновім вайну супраць нацыстаў. І гэта тое, што адбываецца проста цяпер.

Так што я думаю, было памылкай спрабаваць растлумачыць усё, што адбываецца, з нібыта рацыянальнага пункту гледжання, што гэта проста вайна за кантроль над Данбасам і што калі Украіна аддасць рускім Данбас, будзе мір.

Не. Гэта вайна з фантазіямі ў галовах людзей. Вайна з фантазіямі пра тое, што ўкраінскай нацыі не існуе. І вайна з фантазіямі пра тое, што ва Украіне ўсё яшчэ ёсць нацысты, і Расіі трэба яе дэнацыфікаваць.

Я родам з Блізкага Усходу. Я выдатна ведаю, як людзі здольныя біцца з-за фантазіі. Людзі вельмі часта б'юцца да смерці з-за чагосьці выдуманага, і ў такіх сітуацыях вельмі цяжка дасягнуць міру такімі рацыянальнымі сродкамі накшталт таго, што давайце ім проста саступім частку тэрыторый.

Пра аптымістычныя сцэнары

Я думаю, што чалавецтва цяпер на мяжы, на краі прорвы, на краі абрыву. На працягу апошніх двух гадоў мы назіраем за тым, як вяртаюцца тры галоўныя ворагі чалавецтва — пандэмія, вайна, а цяпер яшчэ і голад распаўсюджваецца па свеце з-за вайны. І гэта ўсё — рукатворныя рэчы. Калі раней гэта было накшталт стыхійнага бедства, ніхто нічога не мог з гэтым зрабіць, то цяпер гэта не так. Ёсць агульнасусветнае супрацоўніцтва, навука і тэхналогіі. У нашых сілах гэта спыніць.

Я спадзяюся, што калі людзі ўбачаць, як тры гэтыя вялікія ворагі чалавецтва вяртаюцца, яны зразумеюць, што гэта па-сапраўднаму небяспечна, і нам трэба вярнуцца з гэтай бездані, нам трэба аб'яднаць намаганні і пабудаваць лепшы глабальны парадак, чым той, што ёсць цяпер.

Рускі народ здольны зрабіць іншы выбар — абраць іншых лідараў, іншую палітычную сістэму, ды хаця б банальна пачаць кіравацца сваімі эгаістычнымі інтарэсамі. Чаму такая вялікая краіна дае сваім грамадзянам такія дрэнныя медыцынскія і іншыя паслугі? Я разумею, што рускім людзям часта кажуць, што гэта так склалася, гэта клімат, у нас такая гісторыя і іншае. Гэта не так.

Гэта людзі зрабілі такі выбар. І нават калі ў вас стагоддзямі была дыктатура, наступным разам вы можаце выбраць па-іншаму, як гэта і зрабілі ўкраінцы.

Украінцы стагоддзямі жылі пры дыктатарскіх рэжымах — пры цары, а затым пры камуністах. А потым яны сказалі: не, гэтым разам будзе дэмакратыя. Я думаю, можа быць, менавіта таму Пуцін сапраўды баіцца ўкраінцаў, перш за ўсё праз тое, што калі Украіна стане квітнеючай дэмакратыяй, то многія расейцы падумаюць: ну калі яны могуць гэта зрабіць, то чаму мы не можам?

Каментары7

  • Золотые слова
    11.07.2022
    Я думаю, што чалавецтва цяпер на мяжы, на краі прорвы, на краі абрыву.
    На працягу апошніх двух гадоў мы назіраем за тым, як вяртаюцца тры
    галоўныя ворагі чалавецтва — пандэмія, вайна, а цяпер яшчэ і голад
    распаўсюджваецца па свеце з-за вайны. І гэта ўсё — рукатворныя рэчы.
    Калі раней гэта было накшталт стыхійнага бедства, ніхто нічога не мог з
    гэтым зрабіць, то цяпер гэта не так. Ёсць агульнасусветнае
    супрацоўніцтва, навука і тэхналогіі. У нашых сілах гэта спыніць.
    -----------
    Золотые слова !!!
    Этот артикул должны прочесть все и перепечатать все здравомыслящие СМИ !
  • чытач
    11.07.2022
    Брава!
  • Сара
    12.07.2022
    Ведаеце, калi я бачу нешта кшталту "Пуцiн ужо прайграу", я адразу успамiнаю жнiвень 2020 i "Мы ужо перамаглi".... Перамога на патрабуе вызначэння. Яна вiдавочна для усix. 
    Нажаль, нi пра якую перамогу над Пуцiным, нi пра якую паразу Пуцiна казаць нельга на гэтую хвiлiну. Беларусы ужо бачылi што такое недаацэнка супернiка i, на вялiкi жаль, што такое недаацэнка ciлы гвалту.

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў10

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ловяць усё больш нарказакладчыкаў з Расіі1

Расійскі анархіст атрымаў 16 гадоў калоніі і скончыў жыццё самагубствам у той жа дзень

Пільны рыэлтар у Мінску пераканаў пенсіянерку не прадаваць кватэру махлярам1

Расійскі вайсковец, які атрымаў тыдзень адпачынку, сустрэўся з сям'ёй, зарэзаў дачку і пакончыў з сабой8

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую22

Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў5

22 беларускіх спецыялістаў эвакуявалі з Сірыі2

Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі2

Усіх салдат Асада, якія ўцяклі ў Ірак, аддалі назад новым уладам Сірыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў10

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Галоўнае
Усе навіны →