Свет33

Сенатары-рэспубліканцы заклікаюць Трампа аднавіць дапамогу Украіне і яе доступ да разведданых

Частка амерыканскіх заканадаўцаў з Рэспубліканскай партыі пачынаюць заклікаць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адмяніць сваё рашэнне аб прыпыненні вайсковай і разведвальнай дапамогі Украіне, піша «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Рэспубліканцы папярэджваюць, што доўгае спыненне амерыканскай дапамогі падчас ваенных дзеянняў будзе мець сур'ёзныя згубныя наступствы.

На іх думку, Трамп меў права часова спыніць пастаўкі зброі ва Украіну, каб ацаніць ход вайны, аказаць ціск на саюзнікаў па НАТА і стварыць акно для перамоваў аб мірным пагадненні паміж Украінай і Расіяй. Але ў той жа час заканадаўцы ад Рэспубліканскай партыі папярэджваюць, што спыненне паставак зброі і боепрыпасаў на надта доўгі час можа мець разбуральны ўплыў на баяздольнасць Украіны, што падарве яе рычагі ўплыву ў перамовах з Расіяй.

Акрамя таго, яны падкрэсліваюць неабходнасць неадкладна аднавіць абмен разведданымі, паколькі, па словах заканадаўцаў, Злучаныя Штаты наўрад ці выйграюць ад пазбаўлення Украіны крытычна важнай разведвальнай інфармацыі з поля бою.

«Гэта трывога за ўкраінскі народ. Мяне больш турбуе, як да гэтага паставяцца людзі на полі бою», — сказаў сенатар Цім Ціліс, каментуючы паўзу ў амерыканскіх вайсковых пастаўках.

Ціліс папярэдзіў, што паўза ў аказанні дапамогі, пра якую было абвешчана ў панядзелак, «можа аказацца карыснай для Пуціна». Ён таксама сказаў, што ва Украіны дастаткова зброі і боепрыпасаў, каб пакуль утрымліваць лінію фронту, але выказаў надзею, што паўза ў вайсковай дапамозе працягнецца нядоўга. Пры гэтым сенатар «не супраць» паўзы, калі гэта будзе кароткатэрміновая «перамоўная тактыка».

«Я спадзяюся і малюся, каб яна была нядоўгай. Думаю, так і будзе», — дадаў Цім Ціліс.

Старшыня Камітэта Сената па асігнаваннях Сьюзан Колінз заявіла, што выступае супраць спынення вайсковай дапамогі.

«Я не думаю, што мы павінны прыпыняць нашы намаганні. Гэта ўкраінцы праліваюць кроў», — сказала яна, назваўшы цяперашні момант «крытычным для Украіны».

Лідар рэспубліканскай большасці ў Сенаце Джон Т'юн падкрэсліў, што паўза ў вайсковай дапамозе Украіне будзе часовай. 

«Гэта паўза, што важна, а не прыпыненне. Думаю, гэта частка перамоў. І я спадзяюся, што ўрэшце мы пасадзім людзей за стол перамоў і зможам дамовіцца аб пагадненні, якое прынясе мірнае развязанне гэтага трохгадовага канфлікту і, спадзяюся, будзе паважаць суверэнітэт украінскага народа», — сказаў ён.

Сенатар Ліндсі Грэм таксама адзначыў, што занепакоены абвешчанай Трампам паўзай па абмене разведданымі з Украінай.

«Я вельмі занепакоены гэтым у доўгатэрміновай перспектыве,» — заўважыў ён.

Сенатар Джон Корнін, член камітэта Сената па разведцы, сказаў, што «разведвальныя даныя, якія мы давалі ўкраінцам, былі вельмі важныя для таго, каб яны маглі працягваць барацьбу».

«Я спадзяюся, што паўза будзе скасаваная ў нейкі момант», — заявіў ён.

Сенатар Майк Раўндс, член камітэта па Узброеных сілах, заявіў, што не падтрымлівае рашэнне аб спыненні абмену разведданымі з Украінай, а таксама спадзяецца, што паўза ў вайсковай дапамозе Украіне будзе толькі часовай.

Каментары3

  • Filipp
    07.03.2025
    Вось гэта свабода слова! ЗША вялікая краіна.
  • А можа так і трэба?
    07.03.2025
    Загаловак артыкула прачытаўся
    "Санітары дэмакраты заклікаюць Трампа..."
  • still
    07.03.2025
    Пакуль іх гаманцамінічога не пагражае, дзейнічаць яны ня будуць

Цяпер чытаюць

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская падзякавала Зяленскаму за папярэджанні адносна Беларусі6

У Крупскім раёне трэці тыдзень шукаюць зніклую жанчыну. Пошукі выйшлі на масавы ўзровень

У італьянскай Модэне аўтамабіль на высокай хуткасці ўехаў у групу мінакоў3

Ва ўкраінскай частцы чарнобыльскай зоны зноў пачаліся пажары, вецер дзьме на поўнач

У Мінску зацвіў рэдкі каштан ВІДЭА3

Сілавікі стварылі ў сацсетках акаўнт ад імя памерлай бабулі добраахвотніка, які змагаецца за Украіну10

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць