Грамадства

Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі незалежны прафсаюз і прафсаюз РЭП

Вярхоўны суд Беларусі па іску пракуратуры ліквідаваў два незалежныя прафсаюзы. На чарзе яшчэ тры.

Рашэннем Вярхоўнага суда ў Беларусі ліквідаваныя Беларускі незалежны прафсаюз і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), паведамляе «Новы час».

14 ліпеня Вярхоўны суд прыме рашэнне па Свабодным прафсаюзе Беларускім (СПБ) і Свабодным прафсаюзе металістаў (СПМ). 18 ліпеня — па Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў. Усе пералічаныя прафсаюзы ўваходзілі ў БКДП.

Іх ліквідацыя азначае тое, што ў Беларусі будзе практычна цалкам зачышчаны незалежны прафсаюзны рух. Да гэтага часу больш за дзесяць лідараў і актывістаў гэтых прафсаюзаў сядзяць за кратамі.

10 чэрвеня генпракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб спыненні дзейнасці некалькіх незалежных прафесійных аб’яднанняў, такіх як СПМ, СПБ, БНП, РЭП і БКДП. 29 чэрвеня ў Вярхоўным судзе адбылася папярэдняя гутарка з прадстаўнікамі прафсаюза наконт іску ад Генпракуратуры з просьбай спыніць дзейнасць Свабоднага прафсаюза металістаў.

У іску аб ліквідацыі, які пракуратура падала ў Вярхоўны суд, паведамляецца, што Свабодны прафсаюз металістаў атрымліваў бязвыплатную матэрыяльную дапамогу ад міжнародных структур.

18 і 19 красавіка па краіне пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. У выніку былі затрыманыя і неўзабаве прызнаныя палітвязнямі старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук, яго намеснік Сяргей Антусевіч, лідар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч, прафсаюзныя актывісты Вацлаў Арэшка, Міхась Громаў, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснеў. Актывістку прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк асудзілі да двух гадоў калоніі. Сам незалежны прафсаюз РЭП прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй».

Каментары

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў15

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць