Пераможцай міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет-2026» стала 27‑гадовая прадстаўніца Пуэрта-Рыка Джэніфер Барэта. Сёлета за карону змагаліся 116 удзельніц.

Джэніфер Барэта. Фота: Jaydee Lee/Getty Images)
Фінал юбілейнага, 75‑га конкурсу прайшоў у сталіцы Пуэрта-Рыка — горадзе Сан-Хуане.
27‑гадовая Барэта стала шостай прадстаўніцай астраўной дзяржавы, якая заваявала гэты тытул, і першай за апошнія 20 гадоў.
Ад Беларусі ўдзел брала 22‑гадовая Алія Кароткая, пераможца конкурсу «Міс Беларусь — 2025», але яна не ўвайшла ў топ-30 у Пуэрта-Рыка.

Алія Кароткая. Фота sb.by
Каментары