Свет

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта гаворыць ягоны дзённік

Адзін раз у Ватыкане.

AP Photo Andrew Medichini

Паводле новых вытрымак з асабістага дзённіка папы рымскага Францішка, ён сцвярджаў, што за сваё жыццё тройчы бачыў д'ябла, а таксама «браму пекла», піша Бі-бі-сі.

У кнізе «Асабісты дзённік Папы Францішка», якая выйшла ў аўторак, у запісе за 2021 год пазначана, што памерлы пантыфік тройчы бачыў д'ябла: адзін раз з машыны, другі раз — на хорах падчас імшы, а ў трэці раз — падчас сустрэчы з ватыканскімі чыноўнікамі.

«Я не магу забыць яго моцны хрыплы голас», — пісаў Францішак, прыгадваючы адно з відзежаў.

У дзённіку, які пантыфік вёў з 1992 па 2024 год, ён таксама выказаў шкадаванне з нагоды свайго візіту ў Чылі ў 2018 годзе, калі яго крытыкавалі за тое, што ён заступіўся за біскупа, абвінавачанага ва ўтойванні ўчыненага святаром сэксуальнага гвалту.

Францішак, які ўзначальваў Каталіцкі Касцёл на працягу 12 гадоў да сваёй смерці ў 2025 годзе, пазней папрасіў прабачэння і выклікаў біскупаў краіны ў Рым, дзе ўсе яны прапанавалі падаць у адстаўку.

«Я быў ашаломлены сітуацыяй у Чылі, — напісаў Францішак у запісе 2021 года. — Мне было цяжка прызнаць тое, што адбылося ў Чылі; я не думаў, што гэта настолькі сур'ёзна».

Пра свае сустрэчы, якія Францішак інтэрпрэтаваў як сустрэчы з д'яблам, пантыфік сказаў, што не можа забыць «пагрозлівыя» вочы д'ябла.

«Ён глядзеў на мяне палымянымі вачыма… яшчэ больш глыбокімі, чым мінулым разам. Яны былі падобныя на ўспышкі агню», — напісаў ён пра сваё другое відзенне, якое, паводле яго слоў, адбылося ў капліцы кармелітаў, калі ён быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса.

Францішак распавёў, што д'ябал перашкаджаў яму падчас паездак, у тым ліку падчас візіту ў Чылі на фоне скандалу з сэксуальным гвалтам з боку святароў, а таксама на сустрэчы, якая адбылася праз некалькі дзён пасля яго вяртання ў Рым.

«Я бачыў яго і чуў яго голас — трыўмфуючы, які валодае ўсім», — напісаў ён, дадаўшы: «Гасподзь даў мне магчымасць пазбавіцца ад гэтых сустрэч».

Памерлы папа таксама распавёў, што ў чэрвені 2018 года, рыхтуючыся да сну, ён «убачыў браму пекла».

«Я крыху паназіраў, і гэта мяне жахнула», — сказаў ён, дадаўшы, што «ўзяў ружанец у якасці зброі».

«Небяспечна набліжацца да брамы пекла, таму што адтуль можа вырвацца полымя і апячы», — напісаў ён.

Кардынал Віктар Фернандэс, кіраўнік Дыкастэрыі (аддзела) дактрыны веры Ватыкана і сябар Францішка, падрыхтаваў да публікацыі гэтыя дзённікі, якія сталі першымі дзённікамі пантыфіка, апублікаванымі з 1960‑х гадоў.

Францішак быў абраны Папам у 2013 годзе і памёр ва ўзросце 88 гадоў у красавіку 2025 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта67

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

Каля смеццевага кантэйнера ў Вільні знайшлі зніклую карціну «Каранацыя Міндоўга»20

«Амаль усе прагаласавалі супраць мяне». Аўтара «Быхаўскай мадонны» выгналі з Саюза мастакоў па загадзе абсмяяных мясцовых уладаў16

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць