Эканоміка22

У маі Украіна закупіла ў Беларусі тавараў на 20 мільёнаў даляраў — гэтая лічба ў разы адрозніваецца ад мінулагодняй

За май таваразварот паміж Беларуссю і Украінай склаў 23 мільёны даляраў. З іх 20,3 мільёна — экспарт беларускіх тавараў ва Украіну, 2,7 мільёна — пастаўкі ўкраінскіх у Беларусь. 

Фота: сайт Белчыгункі

Год таму сітуацыя з гандлем была зусім іншая.

Са статыстыкі Белстата вынікае, што ў маі 2021-га Украіна закупіла ў Беларусі тавараў на 349,8 мільёна даляраў. Цяперашні аб'ём — усяго 5,8% ад мінулагодняга (розніца — 17 разоў).

Украіна ў сваю чаргу ў маі 2021-га прадала Беларусі тавараў на 121,6 мільёна даляраў. Гэта ў 45 разоў больш, чым сёлета. Цяперашняя лічба складае ўсяго 2,2% ад мінулагодняй.

Каментары2

  • Так макей ?
    18.07.2022
    Карацей, з гэтага вынікае, што Беларусь, што месяц, страчвае 330 мільёнаў даляраў магчымага экспарту ва Ўкраіну, што пад 3,5 мільярды на год.
     Не ведаю як, макей і галоўчанка, якія лічаць, што гэта аздраўлівае і ўмацоўвае эканоміку
    Беларусі, але я мяркую, што мы маем адну і вялікую ж...у ў памеры 3,5 міліярдаў даляраў на год...
  • За Украіну!
    18.07.2022
    Так макей ?, Нават больш, амаль 4 міліярда даляраў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»9

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Усе навіны →
Усе навіны

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад «Белвеста» і праблемы з вяртаннем грошай7

Еўрасаюз выдзеліў грошы на падтрымку «Радыё Свабода»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»9

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць