Грамадства44

Патрабаванне размаўляць па-руску, затрыманні за тое, што размаўлялі па-беларуску — агляд парушэнняў моўных правоў

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў зрабіў маніторынг парушэнняў моўных правоў у Беларусі ў першай палове гэтага года.

У лютым 2022 г. стала вядома, што адміністрацыя папраўчай калоніі №3 ціснула на асуджанага па арт. 391 («Абраза суддзі») і арт. 415 («Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі») Крымінальнага кодэксу Беларусі (далей — КК) і прызнанага 10.02.2021 г. палітзняволеным Валадара Цурпанава і пакарала яго карцарам з-за таго, што ў папраўчай калоніі ён сам размаўляў па-беларуску і патрабаваў таго ж ад супрацоўнікаў. Таксама не былі задаволены адміністрацыяй калоніі хадайніцтва Цурпанава аб падрыхтоўцы дакументаў па яго крымінальнай справе (арт. 415 КК) у суд на беларускай мове. Падчас разгляду крымінальнай справы судом Віцебскага раёна 20 красавіка 2022 г. не было задаволена хадайніцтва Цурпанава, каб працэс вёўся па-беларуску.

На рэферэндуме 27 лютага 2022 года камісіі не мелі бюлетэняў на беларускай мове.

У лютым на стэндах бібліятэк, аформленых да Дня беларускай мовы, магло не быць ніводнай кнігі на беларускай мове. А ўсе сем ролікаў, што дэманструюць турыстычны патэнцыял Беларусі ў цэлым і кожнай вобласці ў прыватнасці, створаных Нацыянальным агенцтвам па турызме ў першую чаргу для саміх беларусаў (паводле слоў начальніка аддзела маркетынгу), мелі толькі рускую і англійскую версіі.

З атрыманага ў лютым 2022 г. ліста асуджанага па арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») Алега Кулешы (прызнаны палітвязнем 15 чэрвеня 2021 г.) адміністрацыя папраўчай калоніі №2, у якой ён адбывае пакаранне, праводзіла тлумачальныя мерапрыемствы, каб данесці, што ў папраўчай установе трэба размаўляць выключна па-руску.

10 сакавіка 2022 г. мастакі Алесь Цыркуноў і Віталь Борыс былі арыштаваныя на 15 сутак у памяшканні Мінскага гарадскога суда за тое, што размаўлялі па-беларуску. У суд яны прыйшлі, каб падтрымаць мастака Алеся Пушкіна, якога 30 сакавіка 2022 года суд прызнаў вінаватым па артыкулах 130 («Здзек з дзяржаўных сімвалаў») і 370 («Распальванне варожасці») КК і прыгаварыў яго да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму (Алесь Пушкін прызнаны палітвязнем 6 красавіка 2021 г.). Пры сабе яны таксама мелі выявы дзяржаўнага гербу Пагоня.

У сакавіку 2022 г. са сваёй пасады быў звольнены выкладчык фізічнай культуры фізічнага факультэта БДУ Сяргей Моўчан праз тое, што пачаў весці свае заняткі па-беларуску.

У красавіку 2022 г. дырэктар вытворцы лікёра-гарэлачных вырабаў Гомельскага лікёра-гарэлачнага завода «Радамір», у адказ на запыт юрыста і праваабаронцы Ігара Случака пазначаць сваю прадукцыю на беларускай мове, адказаў адмовай, спаслаўшыся на вялікую распаўсюджанасць у Беларусі рускай мовы.

Журналіст Яўген Меркіс адзначае, што не ва ўсіх крамах Гомеля прадаўцы жадаюць абслугоўваць пакупнікоў, якія звяртаюцца да іх на беларускай мове. Такія ж выпадкі сустракаліся і з лекарамі.

14 красавіка Міністэрства інфармацыі прыпыніла на 3 месяцы дзейнасць выдавецтва «Медысонт», 18 красавіка — выдавецтва «Галіяфы», 13 траўня — выдавецтваў «Лімарыус» і «Кнігазбор». Прычына прыпынення дзейнасці незалежных выдавецтваў ва ўсіх адна і тая ж:

«Своечасова не звярнуліся ў Міністэрства інфармацыі з апавяшчэннем аб змене звестак, якія падлягаюць уключэнню ў дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў».

Пазначаныя выдавецтвы выпускалі кнігі пераважна па-беларуску.

16 траўня 2022 г. ГУБАЗІК зладзіў ператрус у новаадчыненай краме выдавецтва Янушкевіч «Кнігаўка», дзе прадаваліся кнігі пераважна на беларускай мове. 200 кніг былі адпраўлены на экспертызу па прыкметах экстрэмізму. Самаго Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу выдавецтва, літаратурную аглядальніцу, блогерку Насту Карнацкую неаднаразова пакаралі арыштам.

Праваабаронцы заклікаюць, калі сутыкнуліся з парушэннем такіх правоў, дасылаць іх на адрас — [email protected].

Каментары4

  • Р С
    21.07.2022
    Фашыстоўска-расейская акупацыя.
  • Акупацыя
    21.07.2022
    Агляд расейскага фашызма у Беларусi:)
  • Nord
    21.07.2022
    Знішчэнне ўсяго беларускага. Забароны і пераследы на ўсё нацыянальнае беларускае. Сталая і мэтакіраваная дыскрымінацыя.. І гэта хіба не акупацыя?
    І насельніцтва гэта пакорліва трывае.
    Ганьба

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас абмену палоннымі вызвалілі былога беларускага вайскоўца Генадзя Шчэрбаня, якога Расія ўтрымлівала амаль чатыры гады3

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ3

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе31

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах4

Форма зборнай Гаіці выклікала сапраўдны фурор на Зімовых Алімпійскіх гульнях. Але яе ледзь не забаранілі2

Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны

Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць