Грамадства44

«Данбасу па Мінскіх пагадненнях не далі асаблівых паўнамоцтваў, а палякам па новым законе іх даюць». Разбіраем, як Гігін хлусіць гэты раз

Кіраўнік таварыства «Веды» Вадзім Гігін у эфіры АНТ у гэты раз зманіў груба-груба.

Вадзім Гігін. Фота spektr.by

«Успомніце, па Мінскіх пагадненнях Данбасу павінны былі даць асаблівыя паўнамоцтвы. Адмовілі. А палякам зараз па новым законе іх даюць. Гэта значыць, сваім грамадзянам, якія хацелі зрабіць яшчэ адну спробу захаваць адзінства Украіны, у гэтым адмовілі, а тым, хто знаходзіцца за мяжой і з кім гістарычныя адносіны, мякка кажучы, вельмі складаныя ва ўкраінцаў, ім гэты статус даюць. Гэта лішні раз паказвае, на якім шляху знаходзіцца цяперашні кіеўскі рэжым», — кажа Гігін.

У сваёй прамове Гігін зманіў, паставіўшы ў адзін шэраг Мінскія пагадненні і новы ўкраінскі закон аб статусе палякаў. Параўнаў зялёнае з цёплым.

Мінскія пагадненні ўзніклі як дакументы па спыненні агню, у іх былі прапісаныя прынцыпы ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Прадугледжвалася, што агонь спыніцца, адбудуцца мясцовыя выбары (па ўкраінскіх законах), правядуць амністыю, на тых тэрыторыях будзе створаная асобная народная міліцыя, а Украіна адновіць кантроль над расійска-ўкраінскай мяжой. 

Нягледзячы на крытыку часткі грамадства, украінскае кіраўніцтва ўвесь час адзначала, што выступае выключна за мірнае вырашэнне канфлікту, і што альтэрнатыў «Мінску» няма. Ва Украіне быў прыняты закон «Пра асаблівы парадак мясцовага самакіравання» (і ён, дарэчы, дагэтуль дзейнічае). Такім чынам, палітычная частка пагаднення з украінскага боку была выкананая.

А вось пытанне бяспекі вырашанае не было. Расія так і не дазволіла Украіне вярнуць кантроль над мяжой паміж квазірэспублікамі і Расіяй, не быў забяспечаны доступ для ўкраінскіх СМІ і палітычных партый на тэрыторыю так званых «ЛНР» і «ДНР». Без гэтага ўсяго ніякія выбары і рэінтэграцыя тэрыторый былі немагчымыя.

Акрамя таго, Расія хацела, каб данецкія квазідзяржаўныя ўтварэнні мелі права вета на замежнапалітычныя крокі Украіны, але якая суверэнная краіна такое прыме? Уявіце сабе, каб расійскія войскі занялі Оршу і запатрабавалі, каб Аршанскі выканкам меў права вета на замежнапалітычныя рашэнні ўсёй Беларусі.

22 лютага 2022 года Пуцін заявіў, што пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» Мінскіх пагадненняў больш не існуе. Такім чынам, гэта Расія адмовілася ад палітычнага шляху вырашэння канфлікту.

А вось закон для палякаў, пра які кажа Гігін, зусім пра іншае.

Паводле яго, грамадзяне Польшчы і іх дзеці змогуць легальна жыць і працаваць ва Украіне на працягу 18 месяцаў, а таксама:

  • весці бізнэс,
  • навучацца ў адукацыйных установах,
  • атрымліваць медыцынскае абслугоўванне нароўні з украінскімі грамадзянамі,
  • атрымліваць асобныя сацыяльныя выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны,
  • навукоўцы і педагогі змогуць працаваць у ВНУ,
  • медыцынскія работнікі — працаваць у медыцынскіх установах.

Нічога эксклюзіўнага і ўнікальнага на фоне іншых грамадзян Украіны.

Гэты закон прапанаваны ў адказ на прыняцце Польшчай Закона ад 12 сакавіка 2022 года аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам, які пачаўся 24 лютага 2022 года. Такім чынам,

гэта сімвалічны закон, прыняты ў першую чаргу для таго, каб ураўнаваць у правах грамадзян Польшчы ва Украіне з магчымасцямі грамадзян Украіны ў Польшчы, а не нейкі «асаблівы статус». Іншая рэч, што ўкраінцаў у Польшчы працуе шмат, а палякаў ва Украіне — адзінкі, бо заробкі там ніжэйшыя. Але ўкраінцы ў Польшчы маюць абсалютна тыя ж правы.

Каментары4

  • Александр
    22.07.2022
    Передёргивает комментируя гигина. Граница стояла последними пунктом
  • Турчын
    22.07.2022
    Гігін мусіць ў дзяцінстве меў нейкую псіхалагічную траўму. Самае цікавае, што ён ёсць паляк па бацьку, але столькі бруду на палякаў накідвае, што жах. Ну і канечне, кніг начытаўся, а вось інтэлекту чк не было, так і не будзе. Чалавек с параненнай душой.
  • Спадару Турчыну
    23.07.2022
    Бацька паляк, а маци? Габрэйка?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам5

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Усе навіны →
Усе навіны

Як звесці рызыку інфаркту да мінімуму?

Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт2

Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»6

Чарговы скандал з адміністрацыяй Трампа: журналісты знайшлі ў інтэрнэце персанальныя даныя топ-чыноўнікаў4

«Мой заробак у Польшчы вырас у дзесяць разоў» — гінеколаг Ганна Каско49

Міністр абароны Літвы: Няма гарантыі, што вайскоўцы ЗША ў машыне — правяраюцца і іншыя версіі1

Каля новай станцыі метро хочуць знесці прыватны сектар і двухпавярхоўкі. Мінчан клічуць на абмеркаванне5

У Мінску з'явіліся электрасамакаты «Яндэкс Go»

Удзельніцам «Міс Беларусь» дазволілі мець татуіроўкі і пірсінг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам5

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць