Свет33

Кандыдат на міністра замежных спраў Германіі: Расія хацела зрабіць Украіну васалам як Беларусь

Галоўным кандыдатам на пасаду міністра замежных спраў Германіі лічыцца нямецкі палітык Армін Лашэт, які прадстаўляе блок ХДС / ХСС. У вялікім інтэрв'ю Bild Лашэт узгадаў і Беларусь.

Армін Лашэт. Фота: Armin Laschet / Facebook

Адносна палітыкі да Расіі ў размове з журналістамі Лашэт падкрэсліў, што лічыць, што ў міжнароднай палітыцы «трэба размаўляць з усімі». Але заўважыў, што ў яго ніколі не было рамантызаванага стаўлення да гэтай краіны.

Палітык назваў сябе «дзіцёнкам халоднай вайны», для якога Савецкі Саюз заўсёды быў імперскай пагрозай.

«Мэтай расійскай вайны было захапіць Украіну за тры дні, усталяваць там марыянеткавы ўрад і фактычна зноў зрабіць Украіну васальнай дзяржавай як Беларусь. Гэта было намерам. Для Украіны поспех, што атрымалася захаваць сваю незалежнасць, нягледзячы на тое, што Пуцін хацеў далучыць да сябе», — сказаў ён.

Лашэт думае, што ў Трампа атрымаецца дамагчыся пагаднення па вайне ва Украіне.

«Шольца крытыкавалі за тое, што ён так шмат тэлефанаваў [Пуціну]. А цяпер раптам усе хочуць сесці за стол перамоў з Пуціным і Трампам. Гэта нейкая занадта рэзкая змена пазіцыі», — адзначыў палітык.

Армін Лашэт раней мала выказваўся па пытаннях знешняй палітыцы, але ў 2014 годзе Die Welt уключыла яго ў спіс «пуцінферштэераў» — тых, хто «разумее» Пуціна.

Тады ў інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine Zeitung ён паскардзіўся на «антыпуцінскі папулізм». На думку Лашэта, «нават калі рэферэндум у Крыме парушаў міжнароднае права, усё роўна неабходна ставіць сябе на месца суразмоўцы», пісаў Цэнтр Карнэгі. Да поўнамаштабнага ўварвання Лашэт заклікаў «не дэманізаваць Пуціна».

Каментары3

  • Австро-Венгр
    27.03.2025
    Помню его ещё в 2014 году и во время выборов 21-го года... Это полный провал и настоящий позор!
  • беларусы так нещытаюць...
    27.03.2025
    мы жывем с суверэннай низависимой стране. И гарант у нас есть... Не нада тут....
  • М
    27.03.2025
    Мэтай Расеі якраз зьяўляецца зрабіць васаламі Расеі краіны Ўсходняй Эўропы. А вось Украіну і Беларусь , Малдову і г.д. яны мараць зрабіць часткай Расеі - далучыць абласьцямі - ніякіх аўтаномных нацыянальных рэспублік

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы6

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы6

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць